Шматгадовыя травяністыя расліны, пазбаўленыя хларафілу (сапрафіты), вышынёю 8—30 см, з мясістым каралападобным карэнішчам. Лісце лускападобнае, жаўтаватае. Кветкі дробныя, жаўтавата- або зеленавата-белыя, паніклыя, у рыхлай гронцы. Плод — каробачка.
Адрозніваецца каля 15 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы. На Беларусі ладдзян трохнадрэзаны (Corallorhiza trifida) трапляецца на аблесеных балотах, у вільготных лясах, ярах.
Corallorhiza Chatel. — Ладьян // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 348, 350. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.
Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н.382. Corallorhiza trifida Chatel. — Ладьян трёхнадрезный // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2002. — Т. 1. Папоротники, хвощи, плауны, голосеменные, покрытосеменные (однодольные). — С. 492. — ISBN 8-87317-091-6.