Лазапляценне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лазаплеценыя вырабы ў Сафіі, Балгарыя

Лазапляценне — рамяство выраблення пляцёных вырабаў з лазы: хатняга начыння, ёмістасцей рознага прызначэння, такіх як скрыні, кошыкі, вазы і інш., мэблі (сталы, стулы, куфры, калыскі) і інш. Пад лазой маецца на ўвазе любы прыродны матэрыял расліннага паходжання, здольны пры азначанай апрацоўцы з лёгкасцю гнуцца, а ў звычайных умовах трымаць форму. Назва матэрыялу — «лаза» паходзіць ад вінаграднай лазы, з якой плялі кошыкі. Часта матэрыялам для пляцення служыць вярбовы прут, ён выкарыстоўваецца для пляцення як у Еўропе, так і ў Азіі, акрамя таго, ў Азіі плятуць з такога матэрыялу, як ратангberu і бамбук. Тэхніка пляцення з лазы[1] можа быць самай разнастайнай.

Гісторыя рамяства[правіць | правіць зыходнік]

Пляценне, як рамяство мае доўгую гісторыю і ўзнікла яно раней, чым метала- і дрэваапрацоўка, што абумоўлена вялікай колькасцю прыроднага матэрыялу і адсутнасцю прылад вытворчасці.

Зноскі