Ландрас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Свінаматка, фота 1909 года.

Ландрас — беконная парода свіней. Выведзена ў Даніі ў канцы 19 стагоддзя скрыжаваннем мясцовых свіней з буйной белай пародай шляхам працяглай паглыбленай селекцыі.

Разводзяць у Скандынавіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Бразіліі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня самцоў да 185 см, свінаматак да 170 см, маса адпаведна да 350 і 230 кг. Масць белая. Тулава выцягнутае, галава невялікая, вушы доўгія. Сцёгны добра развітыя. Мяса ў тушы да 58 %. Якасць бекону высокая. Плоднасць да 12 парасят за апарос.

На Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

На Беларусь ландрас завезены са Швецыі ў 1948 годзе.

Выкарыстоўваюць для прамысловага скрыжавання (буйная белая + беларуская чорна-пярэстая парода + ландрас). Асноўныя лініі: Атлас, Бром, Байкал, Элегант.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]