Ян Дамінік Лапацінскі
| Ян Дамінік Лапацінскі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Ян Дамінік Лапацінскі | |||||||
| Герб «Любіч» | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Антоні Эразм Валовіч[d] | ||||||
| Пераемнік | Томаш Ігнацы Зянковіч | ||||||
|
|||||||
| Дыяцэзія | Жамойцкае біскупства | ||||||
| Папярэднік | Антоні Дамінік Тышкевіч | ||||||
| Пераемнік | Ян Стэфан Гедройц | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
9 мая 1708 |
||||||
| Смерць |
11 студзеня 1778 (69 гадоў) |
||||||
| Род | Лапацінскія | ||||||
| Бацька | Лявон Лапацінскі[d] | ||||||
| Маці | Рэгіна са Свянціцкіх[d][1] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | Каталіцкая Царква[2] | ||||||
| Узнагароды | |||||||
Ян Дамінік Лапацінскі (9 мая 1708, мястэчка Лапаціна Мсціслаўскага ваяводства — 11 студзеня 1778) — вялікалітоўскі рэлігійны і дзяржаўны дзеяч. Канонік віленскі (з 1732) і схаластык (з 1753), духоўны сакратар вялікі літоўскі (1755—1762), біскуп жамойцкі (з 1762)[3].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўнік шляхецкага роду Лапацінскіх герба «Любіч», сын Лявона. Навучаўся ў семінарыі місіянераў у Варшаве. Быў пробашчам у Крожах, каралеўскім капеланам.
У 1732 годзе стаў віленскім канонікам.
Прыхільнік Сапегаў, быў капеланам іх саюзніка Міхала Юзафа Масальскага, выхоўваў яго сына Ігнацыя. Зблізіўся з Чартарыйскімі, потым кантактаваў з гетманам вялікім літоўскім Міхалам Казімірам Радзівілам. Далей дзейнічаў у рэчышчы праграмы прыдворнай партыі Ежы Мнішка і яго саюзнікаў Радзівілаў.
У 1764 годзе ўдзельнічаў у абранні каралём і вялікім князем Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Супрацоўнічаў у рэалізацыі каралеўскіх планаў рэформ. Потым прыхільна паставіўся да Барскай канфедэрацыі, але адкрыта яе не падтрымаў. У 1771 годзе перад пагрозай арышту расійскімі войскамі выехаў у Прусію, пазней вярнуўся.
Быў добрым адміністратарам, імкнуўся ўзняць узровень адукацыі святароў. Аднавіў некалькі касцёлаў і біскупскіх рэзідэнцый, заснаваў духоўную семінарыю ў Варнях. Трымаў мастацкую галерэю.
Аўтар рэлігійных твораў. Пераклаў кнігі Лангле дзю Трэснуа «Збор кароткай касцёльнай гісторыі» і Верто д’Абера «Гісторыя партугальскай рэвалюцыі» (Вільня, 1753)[3].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]- Іканаграфія Яна Дамініка Лапацінскага
-
Невядомы мастак, XVIII
-
Невядомы мастак, XVIII
-
Невядомы мастак, XVIII
-
Невядомы мастак, XVIII
Зноскі
- ↑ Крэсс В. К. Панятоўскія-Крапышы герба «Юноша»: радавод старажытнага шляхецкага роду (XVI–XVIII стст.) // Архіварыус — Мн.: Дзяржкамархіў, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, 2014. — вып. 12. — С. 367. — ISSN 2225-4412
- ↑ Catholic-Hierarchy.org — USA: 1990. Праверана 14 кастрычніка 2020.
- ↑ а б ЭнцВКЛ 2005.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мацук А. Лапацінскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 181—182. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ян Дамінік Лапацінскі
- Сакратары вялікія духоўныя літоўскія
- Біскупы жамойцкія
- Нарадзіліся 9 мая
- Нарадзіліся ў 1708 годзе
- Нарадзіліся ў Мсціслаўскім ваяводстве
- Памерлі 11 студзеня
- Памерлі ў 1778 годзе
- Памерлі ў Цяльшэйскім раёне
- Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
- Асобы
- Лапацінскія
- Нарадзіліся ў Мсціслаўскім раёне
- Канонікі віленскія
- Канонікі Віленскага кафедральнага капітула
- Схаластыкі Віленскага кафедральнага капітула
