Ян Нікадзім Лапацінскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ян Нікадзім Лапацінскі
Jan Nikadzim Łapacinski. Ян Нікадзім Лапацінскі (XIX).jpg
POL COA Lubicz.svg
Герб «Любіч»

Нараджэнне 15 верасня 1747(1747-09-15)
Смерць 13 кастрычніка 1810(1810-10-13) (63 гады)
Месца пахавання
Род Лапацінскія
Бацька Мікалай Тадэвуш Лапацінскі
Маці Барбара з Копцяў[d]
Жонка Юзэфа Соф'я Агінская[d]
Дзеці Тэкля з Лапацінскіх[d]
Узнагароды
ордэн Белага арла ордэн Святога Станіслава

Ян Нікадзім Лапацінскі (15 верасня 1747, Сар’я13 кастрычніка 1810, Шаркаўшчына) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Староста мсціслаўскі (з 1767).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Я. Н. Лапацінскі, XVIII ст.

Прадстаўнік шляхецкага роду Лапацінскіх гербу «Любіч», сын Мікалая Тадэвуша і Барбары з Копцяў. Меў братоў Юзафа, Станіслава і Тамаша Ігнація.

Неаднаразова абіраўся паслом на соймы. У 1791 на яго загад у Лявонпалі збудавалі мураваную калону ў гонар Канстытуцыі 3 мая[1].

Працягваў папаўняць фамільны архіў, бібліятэку і мастацкія зборы. Адкрыў у Лявонпалі ткацкую мануфактуру, майстэрні вырабу дываноў і капелюшоў, суконную фабрыку.

Другая жонка Юзэфа з Агінскіх

Займаўся гравіраваннем, малюнкам, дробнай скульптурай, быў мецэнатам мастацтва і калекцыянерам. У культурнай гісторыі адзначыўся найперш сваімі гравюрамі па медзі.

Апошні перыяд жыцця правёў у сваім маёнтку ў Шаркаўшчыне, дзе яго і пахавалі.

Зноскі

  1. Людміла Хмяльніцкая. Лапацінскія //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 334.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]