Лаплацкая нізіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лаплацкая нізіна

Лаплацкая нізіна (ісп.: Cuenca del Plata) — нізіна ў Паўднёвай Амерыцы. На яе тэрыторыі размешчаны Парагвай і Уругвай, паўднёвы ўсход Балівіі, поўдзень Бразіліі і поўнач Аргенціны.

Плошча ацэньваецца больш за ў 3 млн км², другая ў Паўднёвай Амерыцы пасля Амазонскай. Агульны кірунак з поўначы на поўдзень. Пераважныя вышыні 0 — 200 м. Нізіна з'яўляецца часткай басейна рэк Парана, Уругвай і драбнейшых рэк і іх прытокаў, якія ўпадаюць у эстуарый Ла-Плата. Распасціраецца з поўначы на поўдзень прыкладна на 2400 км, а з усходу на захад на 900 км[1]. Паўночныя і ўсходнія вобласці больш узвышаныя і сухія. На паўночным усходзе нізіна пераходзіць у Гран-Чака, на поўдні і паўднёвым усходзе — у Пампасы. На поўначы і паўночным усходзе нізіна абмежавана Бразільскім нагор'ем. Тэрыторыя, абмежаваная рэкамі Парана, Ігуасу і Уругвай завецца Аргенцінскім Міжрэччам.

Клімат на большай тэрыторыі вільготны, на поўначы — трапічны, на поўдні — субтрапічны. Нізіна багністая, утворана наносамі рэк[2]. На поўначы (Пантанал) рэдкалессі, балоты (самая вялікая забалочаная тэрыторыя ў свеце[3]), на поўдні — светлыя лясы, прэрыі і стэпы[4]. У рэгіёне развіта сельская гаспадарка.

Зноскі

  1. ВСЭ. Лаплатская низменность
  2. Словарь современных географических названий. Лаплатская низменность
  3. Pantanal Conservation Area
  4. Большой Энциклопедический словарь. Лаплатская низменность

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]