Пантанал

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пантанал
Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 999
рус.англ.фр.

Пантанал — забалочаная нізіна ў вярхоўях ракі Парагвай каля заходняга падножжа Бразільскага нагор’я (пераважна ў Бразіліі), аб’ект са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Займае тэктанічную ўпадзіну, запоўненую азёрна-рачнымі адкладамі. Вышыня — 50-70 м. У перыяд дажджоў запаўняецца. У засуху ўяўляе сабой спалучэнне балот, азёр, саланчакоў, лясных і травяністых участкаў.

Гэты шырокі рэгіён на захадзе Бразіліі займае большую частку штата Мату-Гросу. Аднайменны прыродаахоўны комплекс з’яўляецца аднім з буйнейшых ва ўсім свеце. Ён складаецца з чатырох рэзерватаў агульнай плошчай каля 187 тыс. га.

Пантанал — багацейшая прэснаводная экасістэма Зямлі. Краявіды гэтага рэгіёна разнастайныя і маляўнічыя. Яны ўключаюць трапічныя берагавыя лясы, сухія лістападныя трапічныя лясы, атлантычныя дажджавыя лясы, водна-балотныя ўгоддзі і саванну. Такі неаднародны ландшафт абумовіў шырокую відавую разнастайнасць. У межах гэтай унікальнай ахоўнай вобласці растуць прыблізна 3500 відаў раслін, яе насяляюць каля 50 відаў рэптылій, болей за 400 відаў рыб, 650 відаў птушак і 80 відаў сысуноў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 51. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2.
  • Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.