Ларэнса Санс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ларэнса Санс
ісп.: Lorenzo Sanz
Імя пры нараджэнні: ісп.: Lorenzo Sanz Mancebo
Дата нараджэння: 9 жніўня 1943(1943-08-09)[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 21 сакавіка 2020(2020-03-21)[2][3][…] (76 гадоў)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ларэнца Санс Мансеба (ісп.: Lorenzo Sanz Mancebo; 9 жніўня 1943, Мадрыд — 21 сакавіка 2020, там жа) — іспанскі бізнесмен, прэзідэнт футбольнага клуба «Рэал Мадрыд» у 1995—2000 гадах.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сціплай сям’і ў Мадрыдзе, быў старэйшым з дзесяці дзяцей. У маладосці быў брамнікам некалькіх мадрыдскіх аматарскіх футбольных каманд, у прыватнасці «Пуэрта Баніта», зрэшты футбольная кар’ера не склалася, а таму Ларэнса вырашыў падацца ў бізнэс. Сваю дзелавую кар’еру ён пачаў з фабрыкі шпалер.[5]

«Рэал Мадрыд»[правіць | правіць зыходнік]

Патрапіць у структуру «сметанковых» Сансу ўдалося ў 1985 годзе. Тады на пасаду прэзідэнта клуба заступіў Рамон Мендоса, а Ларэнса апынуўся ў ліку членаў савета мадрыдскага клуба, а затым стаў віцэ-прэзідэнтам. Ужо праз дзесяць гадоў, 26 лістапада 1995 года, пасада перайшла да Сансу. Характэрна, што выбары ў лютым 1995 года выйграў усё той жа Мендоса, але неўзабаве ён сышоў у адстаўку.

У сваім першым поўным сезоне кіравання клубам, 1996/1997  (руск.), «Рэал» заваяваў чэмпіёнскі тытул[6] пад кіраўніцтвам знакамітага італьянскага трэнера Фабіа Капела  (руск.), а таксама зрабіў шэсць зорных трансфераў: «Рэал» набыў Міятавіча  (руск.), Давара Шукера, Кларэнса Зеедарфа  (руск.), Раберту Карлуса, Крысціяна Панучы і Бода Ільгнера, якія разам з Фернанда Ера  (руск.), Рэдонда  (руск.) і Раулем стварылі магутную каманду, якая двойчы за тры гады выйграла Лігу чэмпіёнаў, спачатку ў 1998  (руск.) годзе, праз 32 гады пасля папярэдняга трыумфу 1966  (руск.) года, а затым і ў 2000  (руск.) годзе[7] . Акрамя таго, мадрыдцы выйгралі Суперкубак Іспаніі  (руск.) ў 1997 годзе і Міжкантынентальны кубак у 1998.

Менш чым праз два месяцы пасля свайго другога Кубка Еўропы, 16 ліпеня 2000 года адбыліся датэрміновыя выбары прэзідэнта «Рэала», на якіх перамогу атрымаў Фларэнтына Перэс  (руск.), абыйдучы свайго суперніка, Сансу, толькі на 3167 галасоў (16 469 супраць 13 302).[8] У ліпені 2004 года Санс зноў удзельнічаў у выбарах у прэзідэнты «Рэала», але на гэты раз атрымаў толькі 5,08 % галасоў супраць 91 % у Фларэнтына Перэс  (руск.).

Наступныя гады[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 2006 года Санс набыў футбольны клуб «Малага». Будучы яго ўладальнікам, ён даручыў свайму сыну Фернанда прэзідэнцтва ў клубе. Ён прадаў клуб у 2010 годзе катарскаму інвестару за суму ў 5 мільёнаў еўра[9] .

У маі 2008 года было паведамлена, што Ларэнса хоча купіць італьянскі клуб «Бары»  (руск.)[10], і ўладальнікі далі яму 10 дзён, каб закрыць здзелку, якая, па чутках, павінна каштаваць каля 15 мільёнаў еўра[11]. Зрэшты купля так і не адбылася.

Смерць[правіць | правіць зыходнік]

17 сакавіка 2020 Санс быў дастаўлены ў аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі ўніверсітэцкай бальніцы Фундасьён Хіменэс Дыяс  (ісп.) пасля пацверджання ў яго COVID-19[12]. Ларэнца Санс восем дзён прабыў у хатняй ізаляцыі, адмаўляючыся ехаць у бальніцу, але ўсё-ткі трапіў у медыцынскую ўстанову ў цяжкім стане з двухбаковай пнеўманіяй[13]. Выратаваць яго ўрачы ўжо не змаглі. Яго стан рэзка пагоршыўся з-за прыступаў ліхаманкі, якія дадаліся да нырачнай недастатковасці і гіпертаніі, з-за чаго Ларэнца Санс памёр ва ўзросце 76 гадоў, 21 сакавіка 2020 у 21:50[14][15].

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Быў жанаты на Марыі Лус Дуран Муньяс, быў бацькам пяці дзяцей. Старэйшы сын Ларэнца  (ісп.) быў баскетбалістам і два сезоны гуляў у першай камандзе «Рэала», а затым два сезона быў тэхнічным дырэктарам каманды. Наступныя два сыны — Пака  (ісп.) (які сыграў восем матчаў у Прымеры за «Аўеда» і «Мальёрку») і Фернанда  (руск.) (які выступаў за першую каманду «Рэала» на працягу чатырох сезонаў і сем за «Малагу»), былі футбалістамі, а пазней прэзідэнтамі футбольных клубаў «Гранада»  (руск.) і «Малага» адпаведна. Таксама Ларэнса меў двух дачок, Марыю (нар. 1975), якая выйшла замуж за былога футбаліста «Рэала» Мічэла Сальгада  (руск.), і Дзіяну (нар. 1977).[16][17][18]

Ларэнца Санс быў сталым наведнікам судоў, асабліва ў працэсах, звязаных з нерухомасцю. Яго абвінавачвалі ў махінацыях з нерухомасцю, зямлёй[19], банкаўскімі рахункамі, а пазней і кантрабандай культурных каштоўнасцяў. У 2018 годзе яму пагражаў трохгадовы тэрмін і штраф у памеры 1,2 мільёна еўра за ўтойванне ад казначэйства амаль шасці мільёнаў еўра[20] .

Дасягненні ў якасці прэзідэнта «Рэала»[правіць | правіць зыходнік]

Футбол[правіць | правіць зыходнік]

Баскетбол[правіць | правіць зыходнік]

  • Чэмпіён Іспаніі (1) : 1999/00
  • Уладальнік Еўрапейскага кубка (1) : 1996/97

Зноскі

  1. http://www.realmadrid.com/en/about-real-madrid/history/presidents/lorenzo-sanz
  2. MarcaMadrid: Unidad Editorial, 1938. Праверана 21 сакавіка 2020.
  3. а б https://sport.francetvinfo.fr/football/espagne/covid-19-mort-de-lorenzo-sanz-ex-president-du-real-madrid
  4. Lorenzo Sanz // Muere Lorenzo Sanz, expresidente del Real Madrid, por coronavirusMadrid: Grupo Prisa, 1976. — ISSN 1576-3757; 1134-6582 Праверана 22 сакавіка 2020.
  5. Lorenzo Sanz elmundo.es
  6. Real Madrid campeón de Liga 96/97 ante el Atlético rtve.es
  7. 'Quinta del Ferrari' marca.com
  8. Florentino Pérez gana las elecciones elpaís.com
  9. Málaga readies itself for top table (англ.) (2 жніўня 2011). Праверана 22 сакавіка 2020.
  10. Bari, Sanz interessato all'acquisto.
  11. Bari, ultimatum a Sanz.
  12. Digital, Libertad. Lorenzo Sanz continúa grave y con "nulas esperanzas" de superar el coronavirus (ісп.) (21 сакавіка 2020). Праверана 22 сакавіка 2020.
  13. Людина, який повернула Реалу Лігу чемпіонів. Пам’яті Лоренсо Санса — football.ua
  14. SER, Cadena. Muere Lorenzo Sanz, expresidente del Real Madrid, a los 76 años (ісп.) (21 сакавіка 2020). Праверана 21 сакавіка 2020.
  15. Muere Lorenzo Sanz por coronavirus Publicado por Marca el 21 de marzo de 2020 y recuperado el mismo día
  16. La saga de los Sanz laverdad.es
  17. Lorenzo Sanz imputado por presunta estafa abc.es
  18. De profesión, presidentes abc.es
  19. Internet, Unidad Editorial. Piden seis años de cárcel a Lorenzo Sanz por vender dos veces el mismo terreno (ісп.). Праверана 26 лістапада 2019.
  20. Condenado a tres años de cárcel Lorenzo Sanz por defraudar a Hacienda. Праверана 8 лістапада 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]