Латы (будаўніцтва)
Выгляд
Латы (са ст.-польск.: łata, якое з с.-в.-ням.: latte, late — «доўгая вуглаватая лацвіна»)[1] — рашэціны, жэрдкі, да якіх мацуецца пакрыццё страхі. Кладуць латы ўпоперак крокваў (ключоў). Даўней іх прывязвалі да крокваў (ключоў) лазой або прыбівалі тэблямі, цвікамі; да латы саламянымі жгутамі прывязвалі пакрыццё з саломы ці чароту; гонт і чарапіцу прыбівалі цвікамі. У наш час бляху, шыфер прыбіваюць цвікамі[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Ла́та // Этымалагічны слоўнік беларускай мовы / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі,. — Мінск: Навука і тэхніка, 1978―.
- ↑ Латы // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. . — Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-014-9.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Латы // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. . — Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-014-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх