Лача
Лача, Лачэ | |
---|---|
руск.: Лача, Лаче | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 118[1] м |
Даўжыня | 32,5[1] км |
Шырыня | 13,9[1] км |
Плошча | 334 км² |
Аб’ём | 0,54[1] км³ |
Найбольшая глыбіня | 5,4 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,6[1] м |
Гідралогія | |
Тып мінералізацыі | прэснае |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 12 600 км² |
Выцякаюць | Анега |
Размяшчэнне | |
Краіна | Расія |
Рэгіён | Архангельская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Ідэнтыфікатары | |
ДВР | 03010000111103000000018 |
Ла́ча, Лачэ (руск.: Ла́ча, Лаче[2]) — прэснаводнае возера на поўдні Архангельскай вобласці Расіі, у Каргапальскім раёне, за 3 км ад горада Каргапаль.
Плошча паверхні 334[2][3] км². Даўжыня 32,5[1] км, найбольшая шырыня 13,9[1] км. Найбольшая глыбіня 5,4 м, сярэдняя — 1,6[1] м. Аб’ём вады ў возеры 0,54[1] км³. Плошча вадазбору 12 600[3] км². Ваганні ўзроўню вады складаюць ад 0,8 да 2,7 м[1].
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Берагавая лінія слаба звілістая. Заходнія берагі возера нізкія і забалочаныя, усходнія больш высокія і сухія. Берагі пясчаныя, месцамі з валунамі і галькай. Паўднёвая частка возера больш глыбокая. Дно высцілае іл, месцамі пясок. Возера значна зарастае ў прыбярэжнай зоне. Замярзае Лача ў канцы кастрычніка, вызваляецца ад лёду да канца красавіка.
У паўночнай частцы з возера выцякае рака Анега. Упадаюць рэкі Кінема, Коўжа, Свідзь, Лёкшма, Ухта, Ціхманьга, Карма, Пеценьга і інш. Паўднёва-заходнюю частку акваторыі возера займае Лачскі дзяржаўны прыродны біялагічны заказнік.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з і Измайлова А. В. Лача // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»
- ↑ а б Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 248. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- ↑ а б Озеро Лача (Лаче) // Государственнй водный реестр РФ
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 248. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)