Лаўжы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Лаўжы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Лаўжы на карце Беларусі ±
Лаўжы (Беларусь)
Лаўжы
Лаўжы (Гродзенская вобласць)
Лаўжы

Лаўжы — колішняя вёска ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіла ў склад Крайванцаўскага сельсавета. Месцілася каля цяперашняй граніцы з Літвой, на захад ад вёскі Юсялішкі. У ноч з 23 на 24 лютага 1945 года вёска стала месцам бою атрада Арміі Краёвай пад кіраўніцтвам Уладзіміра Мікуця супраць падраздзялення НКУС СССР, які акружыў вёску. У выніку былі забітыя 50 байцоў Арміі Краёвай і амаль усе жыхары вёскі, вёска спаленая падраздзяленнем НКУС.

Гісторыя знішчэння[правіць | правіць зыходнік]

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года тэрыторыя Заходняй Беларусі з вёскай Лаўжы апынулася ў складзе Польшчы. У выніку Заходняга паходу Чырвонай арміі ў верасні 1939 года тэрыторыя была анэксаваная Савецкім Саюзам. Аднак Урад Польшчы ў выгнанні, вайсковыя фармаванні і падполле пад яго кіраўніцтвам, у тым ліку Армія Краёва, не прызнавалі вынікі анэксіі і лічылі гэтыя тэрыторыі польскімі. Пасля паспяховай сумеснай аперацыі Чырвонай арміі разам з Арміяй Краёвай «Вострая брама», у выніку якой Вільня была вызваленая ад нямецкіх войскаў, органы НКУС пачалі рэпрэсіі супраць польскіх жаўнераў на Віленшчыне. 19 студзеня 1945 года Армія Краёва пад ціскам была афіцыйна распушчана, аднак вялікая колькасць атрадаў працягнула змаганне ўжо супраць Чырвонай арміі на тэрыторыях, якія Урад Польшчы ў выгнанні лічыў сваімі. Савецкі саюз накіраваў атрады НКУС на барацьбу супраць усіх нацыянальных фармаванняў.

У лютым 1945 года ў ваколіцах вёскі Лаўжы дзейнічаў атрад польскай Арміі Краёвай, якім камандаваў 18-гадовы Уладзімір Мікуць[1], — паводле розных звестак атрад меў каля 60 чалавек.

Атрад Мікуця[правіць | правіць зыходнік]

4-ы атрад Самаабароны Вілейскай Зямлі быў пад кіраўніцтвам Уладзіміра Вітольдавіча Мікуця, які ўступіў у Армію Краёву ў студзені 1944 года ў вёсцы Буйвідзы Віленскага павета. Па заняцці Літвы Чырвонай арміяй Мікуць быў адпушчаны дамоў, аднак у жніўні 1944 года ён уступіў у падпольны атрад Арміі Краёвай. Падпольны атрад вёў узброеную барацьбу з бальшавіцкай уладай, нападаў на невялікія атрады Чырвонай арміі, здзяйсняў дыверсіі на чыгунцы і шасэ. 15 лютага 1945 года атрады «Комара» і Мікуця здзейснілі паспяховы напад на аддзел НКУС у вёсцы Лясная.

Аперацыя НКУС[правіць | правіць зыходнік]

Вёска Лаўжы складалася ўлетку 1944 года з 6 двароў[2]. Жыхары вёскі аказвалі дапамогу атрадам Арміі Краёвай харчамі, а таксама хавалі байцоў у сябе. У ноч з 23 на 24 лютага атрад НКУС акружыў вёску і пачаў абстрэл з кулямётаў, вёска была закіданая гранатамі і кактэйлямі Молатава. Вёска была цалкам спаленая, забітыя ўсе мясцовыя жыхары, акрамя сям’і Дзедулевічаў[3].

Паводле звестак НКУС, атрад Арміі Краёвай складаўся з 66 чалавек, з якіх 50 чалавек былі забітыя ў выніку аперацыі, астатнія арыштаваныя, у тым ліку кіраўнік Уладзімір Мікуць. Удзельнікі атрада былі прыгавораныя да розных тэрмінаў савецкіх лагераў[4].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

На месцы вёскі Лаўжы (польск.: Ławże, Ławrze) усталявана памятная капліца.

У 1993 годзе па­водле пастановы ашмянскай раённай адміністрацыі і па ініцыятыве былых жыхароў быў усталяваны першы памятны крыж з металу. Размеш­чаная на ім шыльда паведамляла на бе­ларускай мове аб лёсе жыхароў і вёскі. 23 ліпеня 1995 года яго змяніла невялікая капліца з цэглы. Яна была пабудавана праз дапамогу польскай супольнасці і колішніх жыхароў, якія эмігравалі ў Польшчу пасля 1945 года. Праект пабудовы быў створаны архітэктарам Г. Машкевічам. Чатырохметровая каплі­ца мае ў сярэдзіне фігуру Дзевы Марыі ў смутку. Спераду на пастаменце размешчана памятная шыльда чор­нага колеру. Унізе месціцца крыж з выявай польскага гербавага арла. Неўзабаве пасля пабудовы капліцы быў усталяваны яшчэ адзін каменны крыж, на пастаменце якога пра падзеі нагад­вае надпіс на беларускай мове. Комп­лекс абгароджаны невысокім мурам з бутавага каменю.

Надпіс на польскай мове на капліцы:

W tym miejscu była wieś Lawrze. W nocy z 23 na 24 lutego 1945 roku została spacy kowana przez wojska NKWD. Zginęli mieszkańcy wsi Lawrze oraz stacjonujący Oddział Samoobrony AK. Cześć ich pamięci. Od rodaków

Надпіс на беларускай мове на камяні:

Жыхарам вёскі Лаўжы, загінуўшым у час баявых дзеянняў 23.2.1945 г.

Гісторыю знішчэння вёскі апісаў Зміцер Бартосік у кнізе «Быў у пана верабейка гаварушчы» (2016).

Зноскі

  1. Włodzimierz Mikuć: Byłem świadkiem w procesie szesnastu (польск.). Nasze Miasto (4 сакавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2020. Праверана 24 лютага 2020.
  2. Егорычев, Владимир, кандидат исторических наук. Накипело у журналиста, накипело и у историка! События в деревне Лавжи Ошмянского района | (руск.). Ашмянский вестник. www.osh.by (25 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2020. Праверана 13 мая 2020.
  3. Зьміцер Бартосік. Вёска, зьнішчаная войскамі НКВД (бел. (тар.)). svaboda.org (18 верасня 2015).
  4. Комягина, Ольга. «Деревни не было. Всюду трупы». 75 лет назад войска НКВД сожгли маленькие Лавжи на окраине Беларуси(недаступная спасылка). TUT.BY (24 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2020. Праверана 24 лютага 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]