Леанід Бенецыянавіч Гельфанд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанід Бенецыянавіч Гельфанд
Дата нараджэння 2 мая 1936(1936-05-02) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Леанід Бенецыянавіч Гельфанд (2 мая 1936, Рагачоў, Гомельская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1959 годзе. Працаваў архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў у Белпрампраекце, з 1966 года — галоўны архітэктар праектаў у Мінскпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1962 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Палац тэніса ў 1980-я
Гімназія № 7 па вул. Слясарнай

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): НДІ тэхналогіі аўтамабільнай прамысловасці[d] (1963), будаўнічых матэрыялаў[d] (1966), 9-павярховыя (1970-80) і 12-павярховы (1986) жылыя дамы па вул. Пуліхава, школа па вул. Слясарнай (1977), Палац тэніса па праспекце Машэрава (1978), рэканструкцыя стадыёна «Дынама» (1980), комплекс інжынерна-лабараторных карпусоў па вул. Магілёўскай (1984), навучальны камбінат па вул. Шчадрына (1984), лабараторна-вытворчы корпус трэста «Аўтарамбудмантаж» па вул. Чарвякова (1985) у Мінску.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]