Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Палац тэніса (Мінск))
Jump to navigation Jump to search
Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе напярэдадні Еўрапейскіх гульняў 2019 года
Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе

Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе — спартыўны комплекс у Мінску. Размешчаны па адрасе праспект Пераможцаў, 63.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Палац тэніса быў пабудаваны ў 1978 годзе. У 1996 годзе на базе Палаца тэніса і Рэспубліканскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву быў створаны Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе і настольным тэнісе.

У 2000-х гадах выканана першая чарга рэканструкцыі тэніснага цэнтра (архіт. М. Гаўхфельд пры ўдзеле архіт. М. Бабіч, Д. Герашчанкі, А. Прасяной і інш.). Пабудаваны дзесяць адкрытых кортаў (пяць з грунтавым і пяць з сінтэтычным пакрыццём) з трыбунамі на 5500 гледачоў‚ у тым ліку на цэнтральным корце — да 2000 гледачоў. Карпусы дапаможных і тэхнічных памяшканняў, як і корты з трыбунамі, урэзаны ў штучны рэльеф, што дазволіла, не загрувашчваючы тэрыторыю, захаваць на гэтым участку паркавы характар забудовы праспекта Машэрава. Другая чарга ўключала будаўніцтва двух будынкаў з крытымі кортамі на месцы старых адкрытых і стварэнне мабільных каткоў на адкрытых кортах, размешчаных уздоўж праспекта[1].

З 2007 года — установа «Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе».

У сакавіку 2015 года ўведзены ў эксплуатацыю другі корпус. На кортах рэгулярна праводзяцца міжнародныя і рэспубліканскія спаборніцтвы, турніры Міжнароднай тэніснай федэрацыі серый Challenger і Futures, матчы розыгрышу Кубка Дэвіса[2].

У час II Еўрапейскіх гульняў Цэнтр тэніса стане месцам правядзення спаборніцтваў па настольным тэнісе[2].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе займае плошчу 5,8 га, на якой размешчаны 3 карпусы агульнай плошчай 27 559,1 м²[3].

Палац тэніса, пабудаваны па праекце архітэктараў С. Баткоўскага і Л. Гельфанда[3], умяшчае чатыры тэнісныя корты са штучным пакрыццём «хард» і трыбунамі для гледачоў на 500 месцаў, залу для размінкі з адбойнай сценкай, трэніровачныя залы, памяшканні для спартсменаў і гледачоў. На прылеглай тэрыторыі маюцца 16 адкрытых тэнісных кортаў, у тым ліку пяць адкрытых грунтавых кортаў, шэсць кортаў са штучнай травой, два блокі па два тэнісныя корты, з дэманстрацыйным кортам з сінтэтычным пакрыццём тыпу «хард» і трыбунамі для гледачоў на 1235[2]-2000[3] месцаў.

Спорткомплекс мае сістэму асвятлення для правядзення заняткаў у вячэрні час, два стацыянарныя інфармацыйныя табло на дэманстрацыйным корце, пяць мабільных табло, а таксама сістэму агучвання і відэаназірання[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]