Леанід Давыдавіч Побаль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Леанід Давыдавіч Побаль
Дата нараджэння 28 мая 1924(1924-05-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 студзеня 2004(2004-01-27) (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці археолаг
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Канстанцін Міхайлавіч Палікарповіч
Узнагароды і прэміі
ордэн Айчыннай вайны II ступені Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Партызану Айчыннай вайны»

Леанід Давыдавіч Побаль (28 мая 1924, в. Мікалаева, цяпер Іўеўскі раён — 27 студзеня 2004[1], Мінск) — беларускі археолаг. Доктар гістарычных навук (1978), прафесар (1990).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У час 2-й сусветнай вайны сувязны і баец партызанскага атрада. Скончыў Інстытут фізкультуры (1950), БДУ (1951). Працаваў ва ўстановах народнай асветы (1950—1955). З 1958 супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР: загадчык сектара (1970); загадчык аддзела археалогіі (1980), археалогіі першабытнага грамадства (1986); вядучы навуковы супрацоўнік (1991). Галоўны хавальнік фондаў Музея гісторыі НАН РБ (з 1997). На адпачынку з 2002.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўны кірунак навуковай дзейнасці — вывучэнне старажытнай гісторыі славян на тэрыторыі Беларусі ў агульным кантэксце гісторыі славян Усходняй Еўропы.

Член-карэспандэнт і акадэмік (з 1999) Міжнароднай Славянскай акадэміі, член Польскага археалагічнага таварыства і Беларускага таварыства аховы помнікаў. Прадстаўнік ад Беларусі ў Міжнароднай уніі славянскай археалогіі (да 1996).

Аўтар 6 манаграфій, больш за 200 навуковых публікацый[2].

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Старажытнасці Тураўшчыны» (1969, 1-е выд.; 2004, 2-е выд.): звод помнікаў паводле матэрыялаў археалагічных даследаванняў 1961 і 1964 у міжрэччы Прыпяці—Ствігі. Прадстаўленыя 59 населеных пунктаў наваколля Турава, да якіх прывязаныя археалагічныя помнікі ад эпохі неаліту да сярэднявечча[3].
  • «Славянскія старажытнасці Беларусі» (Славянские древности Белоруссии: (ранний этап зарубинецкой культуры). — Мн., 1971;
  • Славянские древности Белоруссии: (могильники раннего этапа зарубинецкой культуры). — Мн., 1973;
  • Славянские древности Белоруссии: (свод археологических памятников раннего этапа зарубинецкой культуры — с середины III в. до н. э. по начало II в. н. э.). — Мн., 1974.): праца ў 3 тамах, у якой былі ўведзеныя ў абарот шматлікія новыя крыніцы.
  • «Старажытнасці Беларусі ў музеях Польшчы» (Древности Белоруссии в музеях Польши. — Мн., 1979.): праца па беларускіх помніках, што захоўваюцца ў музеях Польшчы.
  • «Археалагічныя помнікі Беларусі. Жалезны век» (Археологические памятники Белоруссии. Железный век. — Мн., 1983.): абагульняльная праца па старажытнасцях жалезнага веку на тэрыторыі Беларусі, матэрыялы якіх дачыняюцца да славянскага этнагенезу.
  • Новые данные о древнем Менеске (Минске) // Древности славян и Руси. — М., 1988.
  • Индоевропейские черты в древностях археологических культур железного века Белоруссии: (К проблеме этногенеза славян) // VI Международный конгресс славянской археологии. — М., 1990.

Зноскі

  1. Справка: Поболь, Леонид Давыдович, дата ўдакладнена сям’ёй Л. Д. Побаля)
  2. Пералік выбраных прац Л. Побаля (руск.)  // Цэнтральная навуковая бібліятэка ім. Я.Коласа НАН Беларусі
  3. Поболь Л. Д. Древности Туровщины. — 2-е изд., доп. иперераб. — Мн.: Бел.навука, 2004. — 143 с. : ISBN 985-08-0616-8.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]