Леанід Міхайлавіч Луцэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанід Міхайлавіч Луцэвіч
Дата нараджэння 29 ліпеня 1944(1944-07-29) (79 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар ветэрынарных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Леанід Міхайлавіч Луцэвіч (нар. 29 ліпеня 1944, в. Працавічы, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі урач ветэрынарнай медыцыны. Доктар ветэрынарных навук (1993), прафесар (1995).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1969), Беларускі навукова-даследчы ветэрынарны інстытут імя С. М. Вышалескага (аспірантура, 1975).

Працаваў у г. Гродна (з 1969, ветэрынарны ўрач-эпізаатолаг), Гродзенскім дзяржаўным аграрным унiверсiтэце (1976—2002, прафесар кафедры кармлення, марфалогіі і фізіялогіі сельскагаспадарчых жывёл, у 1994—1999 — загадчык кафедры), Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны (2002—2003, прафесар кафедры анатоміі жывёл), Бранскай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (Расія; з 2003, прафесар кафедры эпізааталогіі, мікрабіялогіі, паразіталогіі і ветэрынарна-санітарнай экспертызы).

Навуковыя інтарэсы: марфалогія сельскагаспадарчых жывёл; вывучэнне зменлівасці аппарата руху пры міжпародным скрыжаванні.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Особенности морфологии скелета и мускулатуры бычков при различных вариантах межпородного скрещивания : автореферат диссертации … доктора ветеринарных наук : 16.00.02 / Луцевич Леонид Михайлович. — Санкт-Петербург, 1993.
  • Аллергия лейкоцитов при туберкулезе крупного рогатого скота : автореферат диссертации … кандидата ветеринарных наук : 16.00.03 / Луцевич Леонид Михайлович. ― Минск, 1975.
  • Параўнальная ацэнка шкілета і мускулатуры ў двух- і трохпародных помесных бычкоў / Л. М. Луцэвіч // Весці АН БССР. Серыя сельскагаспадарчых навук. — 1989. — № 1. — С. 82—85.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Луцэвіч Леанід Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 377.
  • Луцевич Леонид Михайлович // Анатомы Беларуси / П. И. Лобко. — Минск, 2003. — С. 27—28.