Леанід Рыгоравіч Брыч
Леанід Рыгоравіч Брыч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
12 снежня 1958 (66 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Леанід Рыгоравіч Брыч (нар. 12 снежня 1958, в. Заплессе, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Магілёўскі тэхналагічны інстытут, інжынер-тэхнолаг.
Працаваў тэхнолагам, начальнікам аддзела грамадскага харчавання ўпраўлення працоўнага забеспячэння «Галоўпалессеводбуд» г. Пінска, дырэктарам Пінскага трэста сталовых і рэстаранаў, дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Надзея-Пінск», генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Берасцейскі пекар» г. Брэста.
З’яўляўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостага і дваццаць сёмага скліканняў.
З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. Член Беларускай патрыятычнай партыі.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- медаль «За працоўную доблесць»,
- ганаровая грамата Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь,
- ганаровая грамата Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта.
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае дачку і сына.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 12 снежня
- Нарадзіліся ў 1958 годзе
- Нарадзіліся ў Драгічынскім раёне
- Члены Беларускай патрыятычнай партыі
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
- Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання
- Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання