Беларуская патрыятычная партыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларуская патрыятычная партыя
Выява лагатыпа
Лідар Мікалай Дзмітрыевіч Улаховіч
Дата заснавання 1996
Дата роспуску 2023
Штаб-кватэра 220089, Мінск, вул. Папаніна, 7, каб. 107
Краіна
Ідэалогія сацыялізм,
прапрэзідэнцкая[1], кансерватызм, правацэнтрызм.
Колькасць членаў 1103 (2002)
Месцаў у Палаце прадстаўнікоў
1 / 110
(2008—2012)
0 / 110
(2012—2016)
3 / 110
(2016—2019)
2 / 110
(2019—2023)
Месцаў у мясцовых Саветах дэпутатаў усіх узроўняў
0 / 18809
Сайт ulahovich.by/partiya/

Беларуская патрыятычная партыя — палітычная партыя Беларусі. Створаная ў 1996 г. з ліку актыўных прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі.

Лідарам партыі з’яўляецца Мікалай Улаховіч. Лідар партыі адначасова з’яўляецца старшынёй грамадскага аб’яднання «Беларускае казацтва». Кіруючы орган — Савет.

Мэты[правіць | правіць зыходнік]

Садзейнічанне пабудове сацыяльна справядлівага грамадства; садзейнічанне ўтварэнню абнаўленнага саюза брацкіх народаў і ў першую чаргу Расіі, Беларусі, Украіны; падтрымка прэзідэнта ў яго намаганнях па выкананні прадвыбарнай праграмы і неадкладных мер па вываду Беларусі з крызісу; абарона нацыянальных інтарэсаў, гонару і годнасці Айчыны ва ўсіх сферах[3]. Сярод праграмных пунктаў БПП значылася нават скасаванне Белавежскіх пагадненняў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Партыя першапачаткова стваралася як Беларускі патрыятычны рух каб падтрымаць вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі на пасаду прэзідэнта[4]. Лідарам партыі стаў генерал-маёр, заслужаны лётчык СССР, намеснік старшыні Саюза афіцэраў Беларусі Анатоль Баранкевіч.

Партыя рэгулярна прымае ўдзел у выбарах (яе саюзнік Камуністычная партыя Беларусі), супрацоўнічае з Беларускім Экзархатам РПЦ і арганізацыямі былых ваеннаслужачых.

19 жніўня 2000 года на з’ездзе БПП вылучыла 16 кандыдатаў на парламенцкія выбары[5].

Пры праверцы карэспандэнта Тэлеграфа офісаў зарэгістраваных у Беларусі партый, высветлілася, што БПП не знаходзіцца па гэтым адрасе ўжо мінімум з 2009 года, што не адпавядае інфармацыі размешчанай на афіцыйным сайце Міністэрства юстыцыі Беларусі[6].

Восенню 2015 года Мікалай Улаховіч заявіў, што Беларуская патрыятычная партыя налічвае паўтары тысячы сяброў.

Улетку 2020 года партыя заклікала выбаршчыкаў на будучых прэзідэнцкіх выбарах падтрымаць кандыдатуру Аляксандра Лукашэнкі.

Старшыні[правіць | правіць зыходнік]

  • Анатоль Баранкевіч (19942000)
  • Мікалай Улаховіч (з 2000)

Удзел у выбарах[правіць | правіць зыходнік]

Парламенцкія выбары[правіць | правіць зыходнік]

Выбары Колькасць галасоў % Мандаты +/- Position
1995
1 / 260
1
2000
0 / 110
2004
0 / 110
2008
0 / 110
2012
0 / 110
2016
3 / 110
3
2019
2 / 110
1

Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў[правіць | правіць зыходнік]

Выбары Колькасць галасоў % Мандаты +/- Position
1995
1999
2003
0 / 24003
2007
2010
0 / 21288
2014
0 / 18809
2019
1 / 18110

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]