Леанід Сямёнавіч Фірысанаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанід Сямёнавіч Фірысанаў
Сцяг Намеснік Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР
1983 — 1990
Кіраўнік урада Уладзімір Бровікаў
Міхаіл Кавалёў
Сцяг Сакратар ЦК КПБ
29 верасня 1978 — 28 красавіка 1983
Пераемнік Уладзімір Ляпёшкін
Сцяг Другі сакратар Віцебскага абласнога камітэта КПБ
снежань 1977 — верасень 1978
Папярэднік Іван Шыбека

Нараджэнне 5 сакавіка 1928(1928-03-05)
Смерць 4 ліпеня 2017(2017-07-04) (89 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» медаль «Ветэран працы»

Леані́д Сямё́навіч Фірыса́наў (5 сакавіка 1928, пас. Красны Кут, Краснакуцкі раён Саратаўскай вобласці — 4 ліпеня 2017, Мінск) — савецкі беларускі партыйны, дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч, намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР (1983—1990), сакратар ЦК КПБ (1978—1983).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ленінградскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1950), Вышэйшая партыйная школа пры ЦК КПСС (1960).

Працаваў на чыгунцы ў Полацку, Смаленску, Віцебску, першы сакратар Чыгуначнага райкама КПБ (1961—1964), у апараце Віцебскага абкама КПБ: загадчык аддзела, з 1968 года сакратар, з 1977 года другі сакратар абкама. З 1978 года абраны сакратаром ЦК КПБ, з 1983 года намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР.

Узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, дзвюма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Знак Пашаны, медалямі.

Член ЦК КПБ з 1979 года, член Бюро ЦК КПБ з 1978 года. Дэпутат ВС БССР у 1980—1990 гадах.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Фирисанов Леонид Семёнович // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т.5. Биографический справочник. / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1981. — Т. 5. — 740 с. — 50 000 экз.