Іван Арцёмавіч Шыбека

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Арцёмавіч Шыбека
Сцяг Старшыня Віцебскага аблвыканкама
28 снежня 1977 — 24 снежня 1984
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Аляксандр Аксёнаў
Уладзімір Бровікаў
Папярэднік Пётр Рубіс
Пераемнік Уладзімір Кулакоў
Сцяг Другі сакратар Віцебскага абласнога камітэта КПБ
1975 — снежань 1977
Папярэднік Аляксандр Калітка
Пераемнік Леанід Фірысанаў

Нараджэнне 29 верасня 1930(1930-09-29)
Смерць 2005
Партыя КПСС (1953)
Адукацыя Смальянскі сельскагаспадарчы тэхнікум (1950), Вышэйшая партыйная школа пры ЦК КПСС (1963)
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў

Іва́н Арцё́мавіч Шыбе́ка (29 верасня 1930, в. Стэцава Сенненскага раёна Віцебскай вобласці, БССР — 2005) — беларускі палітычны і дзяржаўны дзеяч, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (1977—1984).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Смальянскі сельскагаспадарчы тэхнікум (1950), Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1963).

Працаваў у Багушэўскім райкаме ЛКСМБ, Віцебскім абкаме ЛКСМБ, Талачынскім, Дубровенскім райкамах КПБ, Віцебскім абкаме КПБ, начальнікам Полацкага тэрытарыяльнага вытворчага калгасна-саўгаснага ўпраўлення.

З 28 снежня 1977 па 24 снежня 1984 года быў старшынёй Віцебскага аблвыканкама.

Член ЦК КПБ (1976—1986). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1967—1971, 1975—1985), член Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1980—1985).

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Шибеко, Иван Артемьевич. Мастера северного шелка [Текст] : [Льноводы Дубровен. района Витеб. обл.]. — Мн: Урожай, 1969. — 64 с.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шибеко Иван Артемьевич // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 691. — 737 с.
  • Шыбека Іван Арцёмавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / уклад. С. В. Шайко; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — С. 545—546.