Леапольд Інфельд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Леапольд Інфельд, 1960

Леапольд І́НФЕЛЬД (польск.: Leopold Infeld; 20 жніўня 1898, г. Кракаў, Польшча — 15 студзеня 1968) — польскі фізік, адзін з заснавальнікаў польскай школы тэарэтычнай фізікі. Член Польскай АН і акадэмій іншых краін.

Скончыў Ягелонскі ўніверсітэт у Кракаве (1921). 3 1930 у Львоўскім універсітэце, з 1933 у Кембрыджы (Вялікабрытанія). У 1936—38 у Прынстанскім інстытуце перспектыўных даследаванняў у А. Эйнштэйна, з 1939 у Таронцкім універсітэце (Канада). 3 1950 у Варшаўскім універсітэце, адначасова з 1951 дырэктар Інстытута тэарэтычнай фізікі.

Навуковыя працы па агульнай тэорыі адноснасці, нелінейнай электрадынаміцы, квантавай механіцы. Даў інтэрпрэтацыю неазначальнасцей суадносін, вывеў хвалевае ўраўненне электрона (з галандскім матэматыкам Б. Л. Ван-Дэр Вардэнам), з А. Эйнштэйнам і Б. Гофманам вывеў ураўненні руху сістэмы цел у гравітацыйным полі ў прыбліжэнні больш высокім за ньютанаўскае.

Аўтар публіцыстычных твораў, мастацкіх біяграфій вучоных.

Пахаваны ў Варшаве.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]