Расліна з працягнутым, прыўзнятым або прамым, часта галінастым, сцяблом вышынёй да 75 см. Лісце чарговае, на хвосціках, выцягнутае, ля асновы клінаватае, з жаўтлява-зялёнай сярэдняй жылкай. На ніжнім баку ліставай пласцінкі маецца бялёса-сопкі налёт, верхні бок чысты, гладкі, зялёнага колеру.
Кветкі абодваполыя з голымі калякветнікамі, сабраны ў кароткія шчыльныя коласападобныя суквецці. Цвіценне працягваецца з ліпеня па верасень.
Насенне круглявае, 0,5—0,7 мм у дыяметры, з глянцавай паверхняй цёмна-бурага колеру, пакрытае плёнкавым, лёгка аддзяляльным перыкарпіям. На адной расліне ў жніўні-верасні выспявае да 3000 семачак.
У месцах сумеснага росту з лебядой чырвонай (Chenopodium rubrum) утварае гібрыд Chenopodium ×schulzeanum вонкава падобны на Chenopodium glaucum, але з характэрнай сярэдняй жылкай і мучністым налётам на ніжнім баку лісця.
↑У многіх класіфікацыях Лебядовыя разглядаюцца як самастойнае сямейства. Сістэмы класіфікацыі APG, заснаваныя на малекулярным аналізе ДНК, уключаюць яго ў склад сямейства Аксамітнікавыя.
Chenopodium L. — Марь // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 82—85. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.