Левая Лясная

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Левая Лясная
Location Novitskovichi selsovet Kamenets raion.svg
Характарыстыка
Даўжыня 50 км км
Басейн 750 км²
Расход вады 3,6 м³/с
Вадацёк
Выток каля в. Мыльніск
Вусце Лясная
Размяшчэнне
Водная сістэма Лясная
Краіна

Левая Лясная — рака ў Пружанскім і Камянецкім раёнах Брэсцкай вобласці (басейн Віслы). Даўжыня 50 км. Плошча вадазбору 750 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰.

Пачынаецца на паўднёвым захадзе ад вёскі Мыльніск (Пружанскі раён), вусце за 0,5 км на ўсход ад вёскі Вугляны (Камянецкі раён). Пры зліцці з ракой Правая Лясная, утварае раку Лясная. Цячэ па Прыбужскай раўніне.

Рэчышча каналізаванае, шырыня яго 6—8 м, у нізкай плыні месцамі да 20 м. Берагі нізкія, вышынёй 0,3—0,5 м, параслі хмызняком.

Даліна ракі шырынёй 1,6—2,5 км, у сярэдняй плыні месцамі невыразная; схілы спадзістыя, вышынёй 7—9 м, парэзаныя ручаямі, лагчынамі і канавамі. Абалона нізкая, забалочаная (шырыня 0,3—0,5 км), перасечаная старыцамі і асушальнымі каналамі. У паводку затапляецца вадой на глыбіню да 0,6 м на 15—30 дзён.

Асноўныя прытокі[правіць | правіць зыходнік]

Злева: рэкі Тачніца і Зубрыца.
Справа: ручай Калінавец, рака Вішня.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с, 40 л. ил.