Легіён «Свабода Расіі»
Легіён «Свабода Расіі» | |
---|---|
руск.: Легион «Свобода России» укр.: Легіон «Свобода Росії» | |
![]() Нашыўка | |
Краіна |
![]() |
Падпарадкаванне | Узброеныя Сілы Украіны |
Уваходзіць у | Міжнародны легіён тэрытарыяльнай абароны Украіны |
Тып | воінскае фарміраванне |
Колькасць | 350+ |
Дэвізы | За Россию! За свободу! |
Колеры | Белы, блакітны |
Войны | Расійска-ўкраінская вайна |
Удзел у | |
Знакі адрознення |
![]() |
Сайт | Telegram |
Легіён «Свабода Расіі» (руск.: Легион «Свобода России», укр.: Легіон «Свобода Росії») — расійскі легіён Узброеных сіл Украіны, створаны ў сакавіку 2022 года для абароны Украіны ад расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе падчас расійска-ўкраінскай вайны. Сфарміраваны з ліку былых вайскоўцаў Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, а таксама іншых расіян, а часам і беларусаў, якія раней не ўваходзілі ў такія фарміраванні.
Легіён замест дзяржаўнага сіне-бела-чырвонага сцяга Расійскай Федэрацыі выкарыстоўвае на рукаўных нашыўках бела-сіне-белы сцяг.[1]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Легіён «Свабода Расіі» сфарміраваны з роты (больш за 100 чалавек) арміі Расійскай Федэрацыі, якія добраахвотна перайшлі на ўкраінскі бок. Па словах камандзіра роты, 27 лютага з дапамогай супрацоўнікаў Службы бяспекі Украіны яны перайшлі на ўкраінскі бок, каб «абараніць украінцаў ад сапраўдных фашыстаў». Ваенных пуцінскай арміі, ён заклікаў уступаць у шэрагі легіёна «Свабода Расіі», каб разам выратаваць таксама ўласны народ і краіну «ад прыніжэння і разрухі».[2]
Першыя добраахвотнікі легіёна «Свабода Расіі» пачалі індывідуальную папярэднюю падрыхтоўку ў канцы сакавіка 2022 года. У прыватнасці, асабовы склад легіёна пад кіраўніцтвам інструктараў з Узброеных сіл Украіны вывучыў асаблівасці працы шведска-брытанскай пераноснай супрацьтанкавай кіраванай ракеты малой далёкасці NLAW. Камандзіры падраздзяленняў «Свабода Расіі» азнаёміліся з аператыўнай абстаноўкай на франтах.[3]
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Охочих вступити до легіону "Свобода Росії" багато – представник легіону (укр.). Інтерфакс-Україна. Праверана 6 красавіка 2022.
- ↑ Російські військові з легіону "Вільна Росія", які воюють за Україну, дали брифінг (відео) (укр.). www.unian.ua. Праверана 6 красавіка 2022.
- ↑ Добровольці легіону «Вільна Росія» воюватимуть за Україну: триває підготовка . Волинські новини. Праверана 6 красавіка 2022.