Перайсці да зместу

Інтэрнацыянальны легіён тэрытарыяльнай абароны Украіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інтэрнацыянальны легіён тэрытарыяльнай абароны Украіны
укр.: Інтернаціональний легіон територіальної оборони України
Эмблема Легіёна.
Эмблема Легіёна.
Гады існавання з 27 лютага 2022
Краіна
Падпарадкаванне Міністэрства абароны Украіны
Уваходзіць у Узброеныя Сілы Украіны
Тып воінскае фарміраванне, foreign legion[d] і сухапутныя войскі
Складаецца з
Колькасць каля 18 000 чалавек[1]
Удзел у
Сайт ildu.mil.gov.ua

Інтэрнацыянальны легіён тэрытарыяльнай абароны Украіны (укр.: Інтернаціональний легіон територіальної оборони України) — вайсковае падраздзяленне, створанае для замежных добраахвотнікаў, якія жадаюць ваяваць на баку Украіны супраць расійскай агрэсіі[2].

Інтэрнацыянальны легіён тэрытарыяльнай абароны Украіны быў створаны ўказам Прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, што было абвешчана ў заяве міністра замежных спраў Украіны Дзмітрыя Кулебы 27 лютага 2022 года каля 11:00 (UTC+3).

Дзмітрый Кулеба таксама змясціў пост пра стварэнне легіёна ў сацыяльнай сетцы Twitter, дзе запрасіў падаваць заяўкі, заявіў, што «разам мы перамаглі Гітлера, пераможам і Пуціна»[3].

З часам, колькасць легіёна дасягнула 18 тысяч чалавек з больш за 85 краін (восень 2024 года, ацэнка)[1].

Роднаснае фарміраванне

[правіць | правіць зыходнік]

Праз некаторы час у падпарадкаванні Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны было створана падобнае падраздзяленне — Міжнародны легіён пры ГУР МА Украіны[uk].