Ірпінская дэкларацыя
Ірпінская дэкларацыя | |
---|---|
руск.: Ирпенская декларация | |
| |
Лідар | Панамароў Ілля Уладзіміравіч[1] |
Заснавальнік |
Панамароў Ілля Уладзіміравіч "Цэзар"[1] |
Краіна | |
Ідэалогія |
Антырашызм Антыпуцінізм Рэспубліканізм Сацыяльная справядлівасць Антыкамунізм Антысаветызм Антыаўтарытарызм Ліберальная дэмакратыя |
Ірпінская дэкларацыя (руск.: Ирпенская декларация) — палітычны саюз паміж легіёнам «Свабода Расіі», Нацыянальнай рэспубліканскай арміяй і Рускім добраахвотніцкім корпусам[3], утвораны 31 жніўня 2022 года[1][4][5].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Дэкларацыя была падпісаная 21 жніўня 2022 года ва ўкраінскім горадзе Ірпінь, дзе раней ішла бітва, дзе 3000 украінскіх абаронцаў у жорсткай гарадской сутычцы стрымлівалі штурм 30000 расійскіх нападнікаў. Дэкларацыя ўтварыла кааліцыю паміж Легіёнам «Свабода Расіі», Нацыянальнай рэспубліканскай арміяй і Рускім добраахвотніцкім корпусам, а таксама быў створаны сумесны палітычны цэнтр з мэтай прадстаўлення іх інтарэсаў перад дзяржаўнымі ўладамі розных краін і арганізацыі агульнай інфармацыйнай палітыкі, яго ўзначаліў расійскі палітык Ілля Панамароў. Паводле ацэнак Kyiv Post, на момант падпісання аб’яднаныя сілы налічвалі 1000 салдат. Пасля падпісання дакумента адбылася прэс-канферэнцыя, на якой лідары абмеркавалі змест дакумента. Сярод спікераў — Ілля Панамароў, галоўны рэдактар After Tomorrow Раман Папкоў, пісьменнік Аляксей Талкачоў, лідар «Гавары гучна» Андрэй Сідзельнікаў і Андрэй Іларыёнаў. Іх адзіная мэта:
«разгром расійскай арміі ва Украіне, вызваленне Данбаса і Крыма, а таксама знішчэнне пуцінскага рэжыму і яго рэшткаў»[3].
Панамароў і група адмаўлялі сваю датычнасць да выбуху беспілотніка ў Крамлі ў 2023 годзе. Панамароў заявіў, што ведае, якая партызанская група здзейсніла напад, але адмовіўся сказаць, якая, паколькі яны яшчэ не ўзялі на сябе адказнасць[6].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в "Русский добровольческий корпус", легион "Свобода России" и "Национальная республиканская армия" РФ подписали декларацию о сотрудничестве . gordonua.com.
- ↑ https://www.kyivpost.com/ukraine-politics/irpin-declaration-on-the-cooperation-of-the-russian-opposition-against-putins-regime.html
- ↑ а б “Irpin Declaration” on the Cooperation of the Russian opposition against Putin’s regime (англ.). Kyiv Post. Праверана 22 May 2023.
- ↑ "Ирпенская декларация": россияне будут бороться с Путиным с территории Украины (ВИДЕО) (руск.) . Дом.
- ↑ Россияне, воюющие на стороне Украины, подписали совместную "Ирпенскую декларацию" (руск.) . Журнал «Холод».
- ↑ Russian partisans allegedly attacked Kremlin, Ponomarev says: War is here and you guys are not safe (англ.). Romanian Post English.