Перайсці да зместу

Ледавік Федчанкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ледавік Фе́дчанкі — горна-далінны ледавік у Заходнім Паміры ў Таджыкістане. Названы ў гонар А. П. Федчанкі. Ніжняя частка ледавіка адкрыта ў 1878 годзе В. Ф. Ашаніным, астатняя Памірскай экспедыцыяй 1928[1].

Даўжыня ледавіка 77 км, шырыня 1,7—3,1 км. Агульная плошча ледавікоў і снежнікаў каля 652 (992[1])км². Таўшчыня лёду ў сярэдняй частцы да 1000 метраў. Ухіл паверхні 1,5—2,5°, хуткасць руху 66,8 см/сут[1].
Ледавік пачынаецца на паўночным схіле Язгулемскага хрыбта на вышыні 6280 м, цягнецца ўздоўж усходняга схілу хрыбта Акадэміі Навук. Прымае больш за 30 ледавікоў-прытокаў[1]. Ніжні канец ледавіка знаходзіцца на вышыні 2900 м.

На ледавіку бярэ пачатак рака Сельдара.

Зноскі

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 345. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).