Язгулемскі хрыбет
Выгляд
Язгулемскі хрыбет | |
---|---|
![]() | |
38°31′ пн. ш. 72°21′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горная сістэма | Памір |
Даўжыня | 170 км |
Найвышэйшая вяршыня | пік Незалежнасці |
Вышыня | 6974 м [1] |
Язгуле́мскі хрыбет — горны хрыбет у Горна-Бадахшанскай аўтаномнай вобласці Таджыкістана.
Хрыбет размешчаны ў Заходнім Паміры паміж рэкамі Язгулем і Бартанг. Працягласць хрыбта — каля 170 км. Сярэдняя вышыня складае 4500—6000 м. Найвышэйшы пункт — пік Незалежнасці[2] (6974 м). Складзены сланцамі, пясчанікамі, вапнякамі, гранітамі. На грэбні размешчаны ледавікі, агульная плошча якіх складае каля 630 км². На схілах пераважае разрэджаная паўпустынная і высакагорная расліннасць.
Зноскі
- ↑ БелЭн 2004.
- ↑ да 2006 г. пік Рэвалюцыі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 245. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Язгулемский хребет (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі