Ледзькаўская сотня
Выгляд
Ледзькаўская сотня — адна з 15 соцень Магілёва, частка Шклоўскага пасада.
Сотня размяшчалася ва ўсходнім кірунку ад Нагорскай сотні, па-за межамі ўмацаванняў Старога горада[1], займала працяг вуліц Першамайскай і Ленінскай ад вуліцы Карла Лібкнехта да Камсамольскага сквера.
На тэрыторыі пасада знаходзілася Далёка-Васкрасенская царква. У канцы XVIII стагоддзя на яе месцы быў пабудаван кафедральны сабор Святога Іосіфа ў памяць знаходжання ў Магілёве расійскай імператрыцы Кацярыны II і аўстрыйскага імператара Іосіфа II. У час іх спаткання ў Магілёве было вырашана пытанне канчатковага падзелу Рэчы Паспалітай. Цяпер на гэтым месцы стаіць гасцініца «Дняпроўская»[2].
Зноскі
- ↑ І. А. Пушкін. Гістарычная і культурная спадчына горада Магілёва Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ Иероним Иосифович Филиппович. Мифы Могилёва Архівавана 5 сакавіка 2016.