Лейпалінгіс
Мястэчка
| ||||||||||||||||||||||
Лейпалінгіс[1] (літ.: Leipalingis, традыцыйныя беларускія назвы — Лейпуны, Ляйпуны[2]) — мястэчка ў Літве, за 12 км на паўночны захад ад Друскінінкая, на рацы Пасярэйцы. Уваходзіць у склад Друскінінкайскага самакіравання Алітускага павета, цэнтр Лейпалінгіскай сянюніі. Насельніцтва 1552 чал. (2011).
Назва[правіць | правіць зыходнік]
Тапонім Лейпуны, відаць, утварыўся ад яцвяжскай назвы дрэва ліпы — leipa.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]
Першы пісьмовы ўспамін пра Лейпуны датуецца 1504 годам. У гэты час вёска ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства.
У XVI стагоддзі Лейпуны знаходзіліся ў валоданні Сапегаў, якія пабудавалі тут царкву (пазней — касцёл). Пасля Сапегаў мястэчка перайшло да Масальскіх, у канцы XVIII стагоддзя — да Плятэраў.
Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Лейпуны апынуліся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губерні.
У 1806—1826 гадах у Лейпунах збудавалі мураваны касцёл. У 1807 годзе тут пачала працаваць школа, у 1906 годзе — бібліятэка. На 1827 год у Лейпунах было 43 будынкі. У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе мястэчка занялі нямецкія войскі.
Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Лейпуны апынуліся ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.
У 1990-я гады ўлады Літвы ўключылі Лейпуны ў афіцыйны этнаграфічны рэгіён Дзукія.
- Мястэчка на старых здымках
-
Касцёл на Рынку, 1915 г.
-
Палац Крушэўскіх, 1900-я гг.
-
Палац, 1900-я гг.
-
Палац, 1900-я гг.
-
Флігель, 1900-я гг.
-
Парк, 1900-я гг.
-
Парк, 1900-я гг.
-
Парк, 1900-я гг.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- XIX стагоддзе: 1827 год — 323 чал.[3]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 1552 чал.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1806—1826)
- Іўдзейскія могілкі
- Сядзіба Крушэўскіх (XVIII—XIX стагоддзі)
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
- Краявіды Лейпалінгіса
-
Касцёл
-
Інтэр’ер касцёла
-
Палац Крушэўскіх
-
Парк
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік — ISBN 978-985-508-245-4. С. 87.
- ↑ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba (польск.). — Warszawa, 1885. S. 126.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лейпалінгіс
- Лейпуны на сайце Radzima.org