Лекавыя травы (альбом)
Лекавыя травы (альбом) | |
---|---|
музычны альбом Re1ikt | |
Дата выпуску | кастрычнік 2015 |
Жанр | альтэрнатыўны рок |
Прафесійныя рэцэнзіі | |
«Ле́кавыя тра́вы» — чацвёрты студыйны альбом гурта «Relikt», які быў запісаны на «Studio-X» (Польшча) і выдадзены ў 2015 годзе.[2]
Гісторыя стварэння
[правіць | правіць зыходнік]На вокладцы альбома — траўніца Зоня Ігнатаўна Рудзько з вёскі Рачэнь Любанскага раёна. Песня «Хадзіла галота» патрапіла на альбом дзякуючы Сержуку Доўгушаву, песня паходзіць з вёскi Слабада Лельчыцкага раёна. Песні «Чаго ты, лосю» і «Дождж ідзець» — з Віцебшчыны. Прэзентацыя альбома адбылася 7 снежня 2015 года ў Мінску.[3]
Змест
[правіць | правіць зыходнік]№ | Назва | Словы | Музыка | Працягласць |
---|---|---|---|---|
1. | «Лекавыя травы» | А. Дземідзенка | А. Дземідзенка/В. Макшун | 7:58 |
2. | «Люцэрна» | А. Дземідзенка | А. Дземідзенка | 5:42 |
3. | «Хадзіла галота…» | народныя | А. Дземідзенка/В. Макшун/З. Наркевіч | 7:32 |
4. | «Яшчарка» | А. Дземідзенка | А. Дземідзенка/В. Макшун | 7:36 |
5. | «Чаго ты, Лося…» | А. Дземідзенка | А. Дземідзенка/В. Макшун/У. Казлоў/З. Наркевіч | 6:13 |
6. | «Балотныя агні» | народныя | В. Макшун/А. Дземідзенка | 4:27 |
7. | «Зрушаны свет» | У. Казлоў | А. Дземідзенка | 5:42 |
8. | «Кабета інсекта» | А. Дземідзенка | В. Макшун | 3:13 |
9. | «Дождж ідзець…» | народныя | А. Дземідзенка/В. Макшун | 5:56 |
Удзельнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзь Казлоў — спевы, казу, мелодыка
- Віталь Макшун — гітары
- Зміцер Наркевіч — бас-гітара, цін вістл
- Алесь Дземідзенка — бубны, перкусія
Запрошаныя персоны
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксей Бор — банжа (6)
- аранжыроўкі — гурт «Re1ikt»
- запіс — «Studio X» (Ольштын, Польшча), «Everest Media» (Мінск, Беларусь)
- звядзенне і мастэрынг — Павел Сініла на студыі «Everest Media» (Мінск, Беларусь)
Водгукі крытыкаў
[правіць | правіць зыходнік]Музычны журналіст Сяргей Будкін з сайта Budzma.by мяркуе, што «у альбоме „Лекавыя травы“ адчуваецца моцны стрыжань — як ідэйны, так і музычны». Музычны крытык Аляксандр Чарнуха з партала Experty.by адзначыў, што «новы альбом Re1ikt адназначна апраўдвае ўсе чаканні: гэта сур’ёзны крок наперад, дзякуючы якому гурт можна па праве называць адным з найлепшых гітарных калектываў краіны». Музычны журналіст Ягор Цывілька з партала Experty.by заўважыў, што «у „Лекавых травах“ вельмі заўважна, што 4 гады для гурта не прайшлі дарма, адчуваецца, наколькі вырас узровень музыкі, саміх музыкаў і асабліва вакалу». Музычны крытык Дзмітрый Безкаравайны з партала Experty.by падсумоўвае: «У выніку „Лекавыя травы“ — гэта прыгода, дзе касмапалітычная рок-музыка выдатна спалучаецца з вельмі лакальнымі каранямі, дзе цікавая форма не ўплывае на змест».
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ "Лекавыя травы" (+аўдыё) . Experty.by (30 снежня 2015). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2023. Праверана 26 кастрычніка 2023.
- ↑ RE1IKT. ВАНДРОЎКА Ў БЕЛАРУСКІ ІНШАСЬВЕТ . Тузін Гітоў (1 лютага 2016). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2021. Праверана 26 кастрычніка 2023.
- ↑ “Лекавыя травы” з фолькам . Культура (5 снежня 2015). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2023. Праверана 26 кастрычніка 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх