Леніна (археалагічны помнік, Слуцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарадзішча
Леніна
53°03′34″ пн. ш. 27°14′04″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Дата заснавання VI ст. да н.э.
Map

Леніна — археалагічны помнік — гарадзішча культуры штрыхаванай керамікі і старажытнарускага часу за 0,2 км на поўнач ад в. Леніна (Слуцкі раён, Мінская вобласць), на левым беразе р. Морач.

Пляцоўка прамавугольная з закругленымі вугламі, памерамі 60х45 м. Умацавана валам вышынёй 5 м, шырынёй 15 м і ровам. Абследаваў у 1973 А. А. Егарэйчанка, даследаваў 216 м2, у 1980 г. М. Ф. Гурын.

Культурны пласт 0,4—0,5 м. Выяўлены 17 слупавых і гаспадарчых ям, у прарэзцы вала на глыбіні 2,5—3 м — рэшткі асмаленых драўляных канструкцый. Знойдзены фрагменты ляпной штрыхаванай і гладкасценнай керамікі, у т.л. кругавога посуду, гліняныя прасліцы (некаторыя арнаментаваны наколкамі), жалезныя нажы, наканечнік стралы, шпілька, шлакі, бронзавы крыжык XV ст., вырабы з крэменю, косці дзікіх і свойскіх жывёл.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гурин, М. Ф. Раскопки городища у д. Ленино / М. Ф. Гурин // Археологические открытия 1980 года / АН СССР, Ин-т археологии; [отв. ред. Б. А. Рыбаков]. — М.: Наука, 1981. — 508 с.: ил. — С.
  • Гурын, М. Ф. Леніна / М. Ф. Гурын // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 12. — ISBN 978-985-11-0354-2.