Ленінградскі (Чукоцкая аўтаномная акруга)
Выгляд
|
Ленінградскі[3] (руск.: Ленингра́дский) — пасёлак (былы пасёлак гарадскога тыпу) у Іульцінскім раёне Чукоцкай аўтаномнай акругі Расіі. Да 2008 года ўваходзіў у склад Шмітаўскага раёна. Пасёлак размешчаны паблізу ўзбярэжжа Паўночнага Ледавітага акіяна, на правым беразе ракі Рывеем. За 122 км ад райцэнтра, да бліжэйшага пасёлка Палярны (закінуты) — 30 км. У цяперашні час пастаяннага насельніцтва ў пасёлку няма. На ўскраіне пасёлка вахтавым метадам працуюць невялікія золатаздабывальныя арцелі.
Зноскі
- ↑ Geographic Names Server — 2018.
- ↑ http://iultinsky.munrus.ru/download2/1429262/43045/Материалы_по_обоснованию_ГП.docx
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — карта Чукоцкай аўтаномнай акругі