Леон Нікаля Брылюэн
| Леон Нікаля Брылюэн | |
|---|---|
| фр.: Léon Brillouin | |
| |
| Род дзейнасці | фізік, прафесар |
| Дата нараджэння | 7 жніўня 1889[1][2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 4 кастрычніка 1969[2] (80 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Marcel Brillouin[d] |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Член у | |
| Узнагароды і прэміі | |
Леон Нікаля Брылюэн (фр. Léon Nicolas Brillouin, 18 жніўня 1889, Сеўр, Францыя — 4 кастрычніка 1969, Нью-Ёрк, ЗША) — французскі і амерыканскі фізік, заснавальнік сучаснай фізікі цвёрдага цела.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сям’я Брылюэна мела глыбокія навуковыя традыцыі. Яго прадзед па матчынай лініі, Шарль Брыё, займаў пасаду прафесара ў Сарбоне, дзед, Элётэр Маскар, выкладаў эксперыментальную фізіку ў Калеж дэ Франс і быў вядомы працамі ў галіне оптыкі і зямнога магнетызму. Яго бацька, Марсель Брылюэн на працягу 32 гадоў загадваў кафедрай тэарэтычнай фізікі ў Калеж дэ Франс і быў прызнаным фізікам-тэарэтыкам.
У 1908 годзе Брылюэн-малодшы паступае ў Вышэйшую нармальную школу ў Парыжы, дзе да гэтага вучыўся і яго бацька. Яму не падабаўся курс фізікі, таму ён наведваў курсы Поля Ланжэвена ў Калеж дэ Франс, на якіх упершыню даведаўся пра тэорыю адноснасці і квантавую механіку. Праслухаў таксама і курсы Жана Перэна па атамнай фізіцы і Мары Кюры па радыеактыўнасці.
Зноскі
- ↑ Léon Brillouin // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Léon Brillouin // GeneaStar
- ↑ Бриллюэн Леон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
- ↑ list of professors at Collège de France
- Асобы
- Нарадзіліся 7 жніўня
- Нарадзіліся ў 1889 годзе
- Нарадзіліся ў дэпартаменце О-дэ-Сен
- Памерлі 4 кастрычніка
- Памерлі ў 1969 годзе
- Памерлі ў Нью-Ёрку
- Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Сарбоны
- Выпускнікі Парыжскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Вышэйшай нармальнай школы (Парыж)
- Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
- Нарадзіліся 18 жніўня
