Перайсці да зместу

Лепа Міка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лепа Міка
Дата нараджэння 7 снежня 1911(1911-12-07)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 снежня 1978(1978-12-06)[1] (66 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Agnes Lamp[d]
Дзеці Tõnu Mikk[d]
Род дзейнасці мастак, прафесар
Месца працы
Вучоба
Узнагароды

Ле́па Мі́ка (эст.: Lepo Mikko, сапраўднае імя Леанід Мік (эст.: Leonid Mikk); 7 снежня 1911, Арукюла, Вільяндзімаа, Эстонія — 6 снежня 1978) — эстонскі жывапісец. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Эстоніі (1972).

Вучыўся ў 19271930 гадах у Мастацка-прамысловым вучылішчы ў Таліне, у 19311932 і 19361939 гадах у Вышэйшай мастацкай школе «Палас» у Тарту. У 1941 годзе выкладаў у Вышэйшай мастацкай школе імя К. Мягі ў Тарту, з 1944 года ў Талінскім інстытуце прыкладнога мастацтва, з 1951 года ў Мастацкім інстытуце Эстоніі ў Таліне, з 1965 года прафесар.

Творам уласцівы абагульнена-сімвалічныя вобразы, тэатральная сцэнічнасць, спалучэнні буйных, часам блізкіх да манахромных дэкар. паводле колеру плоскасцей: «Смалільшчыцы лодак» (1939), «Мыццё авечак», «Вячэрні пейзаж» (абодва 1959); «Дзяўчаты шыюць» (1965), «Песні часоў» (1970), «Чалавек і космас» і «Кола часу» (абодва 1971).

Зноскі

  1. а б (Mikk) Lepo Mikko // The Fine Art Archive Праверана 9 кастрычніка 2017.