Лесь Курбас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лесь Курбас
укр.: Лесь Курбас
Імя пры нараджэнні укр.: Олександр-Зенон Степанович Курбас
Род дзейнасці акцёр, тэатральны рэжысёр, кінарэжысёр, рэжысёр, тэатразнавец, драматург, перакладчык
Дата нараджэння 25 лютага 1887(1887-02-25)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 лістапада 1937(1937-11-03)[2] (50 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Stepan Kurbas[d]
Маці Vanda Yanovycheva[d]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
народны артыст Украінскай ССР Народны артыст Украіны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лесь Курбас (сапраўднае імя Аляксандр-Зянон Сцяпанавіч Курбас, укр. Лесь Ку́рбас, 25 лютага 1887, Самбар — 3 лістапада 1937, Сандармох, Карэлія) — украінскі акцёр, тэатральны і кінарэжысёр. Народны артыст Украінскай ССР (1925).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і акцёраў Сцяпана Піліпавіча Курбаса (сцэнічны псеўданім Янавіч) і Ванды Адольфаўны Тэйхман. Вучыўся ў Цярнопальскай украінскай гімназіі, удзельнічаў у самадзейнасці. З 1907 года вучыўся на філасофскім факультэце Венскага ўніверсітэта, праз год перавёўся ў Львоўскі ўніверсітэт. У 1909 годзе арганізаваў студэнцкі тэатр, у якім стаў галоўным рэжысёрам і акцёрам. За патрабаванні украінізацыі ўніверсітэта быў адлічаны. Пазней аднавіўся ў Венскім універсітэце, які і скончыў, адначасова навучаючыся ў драматычнай школе пры Венскай кансерваторыі.

Працаваў у Гуцульскім тэатры Гната Хаткевіча, Львоўскім тэатры таварыства «Руська бесіда». З пачаткам Першай сусветнай вайны пераехаў у Цярнопаль, дзе ў 1915 годзе арганізаваў стацыянарны тэатр «Цярнопальскія тэатральныя вечарыны». У 1917 годзе на запрашэнне Мікалая Садоўскага пераехаў у Кіеў, дзе арганізаваў тэатральную студыю (пазней «Малады тэатр»). У 1918 годзе — член літаратурнай групы «Белая студыя».

У верасні 1919 года ажаніўся з танцоркай Валянцінай Чысцяковай.

У сакавіку 1922 года арганізаваў знакаміты тэатр «Берэзіль» (пазней пераведзены ў тагачасную сталіцу савецкай Украіны Харкаў). У гэтым жа годзе ў Адэсе зняў першы ігравы фільм ВУФКУ паводле апавядання Чэхава «Шведская запалка» (па іншых дадзеных — рэж. Мікалай Салтыкоў ці Барыс Ларэнца).

У 1924 годзе пераехаў у Адэсу, дзе зняў фільмы «Вендэта» і «Макдональд».

У 1925 годзе зняў сваю апошнюю кінанавелу «Арсенальцы», пасля чаго вярнуўся ў тэатр. У жніўні 1925 года атрымаў званне Народнага артыста УССР.

Пасля згортвання палітыкі украінізацыі быў абвінавачаны ў «нацыяналістычных скрыўленнях», адхілены ад кіраўніцтва тэатрам.

Прыгавораны 9 кастрычніка 1937 года Асобай тройкай УНКУС ЛА да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны 3 лістапада 1937 года ва ўрочышчы Сандармох. Рэабілітаваны ў 1957 годзе Харкаўскім аблсудом і Ваенным трыбуналам Паўночнай ваеннай акругі.

Зноскі