Перайсці да зместу

Леся Іванаўна Нікіцюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леся Іванаўна Нікіцюк
укр.: Леся Іванівна Нікітюк
Імя пры нараджэнні укр.: Леся Іванівна Нікітюк
Род дзейнасці тэлевядучы, блогер
Дата нараджэння 19 кастрычніка 1987
Месца нараджэння Хмяльніцкі, Украіна
Грамадзянства
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Леся Іванаўна Нікіцюк (нар. 19 лістапада 1987, Хмяльніцкі, Украіна) — украінская тэлевядучая і блогер.

Біяграфія і кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння школы атрымала вышэйшую адукацыю ў Хмяльніцкай гуманітарна-педагагічнай акадэміі. Падчас вучобы была удзельнікам каманды КВЗ «Тарнада Люкс». Пастаноўка «Галя, я ў маршрутцы!» сабрала больш за 6 млн праглядаў на YouTube.

У 2009 годзе Леся Нікіцюк разам з сяброўкай Вольгай Панасенка ў складзе дуэта «Малінкі» выступала ў гумарыстычнай праграме «Бігудзі шоў» на тэлеканале ТЕТ. У 2011 годзе Нікіцюк і Панасенка прынялі ўдзел ва ўкраінскім шоу «Рассмяшы коміка», дзе ім удалося выіграць 10 тысяч грыўняў. Ужо ў наступным годзе дуэт другі раз прыняў удзел у шоў, дзе атрымаў галоўны прыз - 50 тысяч грыўняў. У 2013 годзе дуэт наведаў расійскую версію шоу і забраў адтуль 250 тысяч рублёў, у тым жа годзе яны ў трэці раз удзельнічалі ва ўкраінскім шоу з вынікам у 20 тысяч грыўняў.

У 2012 годзе Леся Нікіцюк стала вядучай тэлеперадачы аб падарожжах «Арол і рэшка», дзе яе сувядучым быў Андрэй Беднякоў. Яна знялася ў двух сезонах перадачы - чацвёртым і пятым. У 2013 годзе на тэлеканале К1 стартавала аўтарская праграма Нікіцюк аб шоў-бізнэсе - "Леся-Здеся", у якой яна з’яўлялася на свецкіх вечарынках, модных паказах і апавядала пра жыццё ўкраінскага бамонду. 8 лютага 2015 года пачаўся паказ юбілейнага, 10-га сезона перадачы «Арол і рэшка», у якім Нікіцюк прыняла ўдзел разам з іншымі сувядучымі 17 жніўня таго ж года ў эфір выйшла другая частка сезону «Арла і рэшкі», дзе яна зноў стала сувядучай.

У тым жа годзе Нікіцюк разам з Андрэем Бедняковым, Рэгінай Тадарэнка і Жаннай Бадаевай знялася ў музычным відэа Святланы Лабады «Пара дадому». У 2015 годзе Лесю Нікіцюк намінаваны на тэлевізійную прэмію «Тэлетрыумф» як вядучую забаўляльнай праграмы.

10 снежня 2015 года яна адправілася ў кругасветнае падарожжа разам з «Аролм і рэшкай», але пасля 24-га выпуску ў траўні 2016 года яна пакінула шоў на карысць свайго новага праекта. 18 верасня 2016 года адбылася прэм'ера праекта «Вакол М» на тэлеканале «Інтэр», у якім Нікіцюк шукала лепшых мужчын з усяго свету.

У лютым 2018 года стала новай вядучай забаўляльнай тэлепраграмы «Хто зверху?» на Новым канале (у пары з Сяргеем Прытулай), а ўжо ў жніўні вядучай адноўленага шоу «Хто супраць бландынак?» на тым жа тэлеканале. З 26 жніўня Нікіцюк удзельнічала ў пятым сезоне «Танцаў з зоркамі» на 1+1 у пары з танцорам Максімам Яжовым. У фінале 25 лістапада яны занялі другое месца.

З 4 лістапада па 23 снежня 2019 года на Новым канале ў эфір выходзіла трэвэл шоу «Lе маршрутка» вядучай якога была Леся Нікіцюк. У шоу яна распавядае пра жыццё і побыт сучасных украінцаў, а таксама адкрывае новыя турыстычныя мясцины Украіны.