Леў Георгіевіч Ходскі
Выгляд
Леў Георгіевіч Ходскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 верасня 1924 (99 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік |
Навуковая сфера | неарганічная хімія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1984) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Леў Георгіевіч Хо́дскі[1] (нар. 22 верасня 1924, г. Ізюм, Харкаўская вобласць, Украіна) — беларускі вучоны ў галіне неарганічнай хіміі. Доктар тэхнічных навук (1984), прафесар (1986).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1953 годзе Харкаўскі політэхнічны інстытут. З 1956 года ў Інстытуце агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі, у 1964—1989 гадах загадчык лабараторыі.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя працы па вывучэнні заканамернасцей сувязі «склад—уласцівасць—мікраструктура» ў аксідных шклоўтваральных сістэмах, а таксама ўмоў сінтэзу токаправодных і антыкаразійных пакрыццяў , па сінтэзе і фізіка-хімічным даследаванні паўправадніковага шкла. Аўтар і сааўтар шэрагу патэнтаў[2].
Сярод апублікаваных прац:
- Влияние добавок окислов R2O5(RO3) на электропроводность кристаллизующегося титанодержащего стекла (разам з В. У. Таўгенем) // Весці АН БССР. Сер. хім. навук. 1976. № 6;
- Об оценке температурной зависимости вязкости стекол и эмалей // Весці АН БССР. Сер. хім. навук. 1980. № 5;
- Химически устойчивые стекло-эмали. — Мн., 1991.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
- ↑ PatentDB.ru — База патентов РФ на изобретения и промышленные образцы (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 40.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ходский, Лев Георгиевич (доктор технических наук ; род. 1924)(недаступная спасылка) (руск.) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі