Леў Самуілавіч Клейн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леў Самуілавіч Клейн
руск.: Лев Самуилович Клейн
Дата нараджэння 1 ліпеня 1927(1927-07-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 лістапада 2019(2019-11-07)[1] (92 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Маці Ася Майсееўна Клейн[d]
Род дзейнасці антраполаг, археолаг, даследчык дагістарычнай эпохі, гісторык, cultural anthropologist, філолаг
Навуковая сфера археалогія[2], культурная антрапалогія[2], філалогія[2], гісторыя навукі і тэхнікі[2] і archaeological theory[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Уладзімір Якаўлевіч Проп і Mikhail Artamonov[d]
Вядомыя вучні Vadim S. Bočkarev[d], Aleksey Kovalyov[d], Aleksandr Kozintsev[d], Gleb Lebedev[d], Yevgeny Nosov[d], Mark Shchukin[d] і Q24025527?
Сайт klejn.archaeology.ru
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Леў Самуілавіч Клейн (1 ліпеня 1927, Віцебск — 7 лістапада 2019, Санкт-Пецярбург) — савецкі і расійскі вучоны, археолаг, культур-антраполаг, філолаг, гісторык навукі. Прафесар, доктар гістарычных навук. Адзін з заснавальнікаў Еўрапейскага універсітэта ў Санкт-Пецярбургу.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і ўрачоў. Родны брат беларускага гісторыка Барыса Клейна.

У студэнцкія гады Леў Клейн выступіў з аспрэчаннем ўсёмагутнага ў той час «новага вучэння аб мове» акадэміка Мара, падчас навучання ў аспірантуры — супраць антынарманізма, якія панавалі ў поглядах савецкіх археолагаў ў пытаннях паходжання Кіеўскай Русі. Два дзесяцігоддзі выкладаў на кафедры археалогіі Ленінградскага ўніверсітэта. У 1981 годзе КДБ распачаў крымінальную справу супраць навукоўца, і ён быў асуджаны.

Пасля вызвалення ў 1982 годзе Клейн быў пазбаўлены навуковай ступені і звання, яго доўга не прымалі на працу і не давалі выкладаць. Толькі ў гады перабудовы ён пачаў выкладаць за мяжой, а пасля распаду Саюза стаў прафесарам СПБГУ і да 1997 года выкладаў у Еўрапейскім універсітэце. Пасля выхаду на пенсію ў 70-гадовым узросце Клейн працягнуў актыўную пісьменніцкую працу, публікуючы як навуковыя, так і публіцыстычныя артыкулы, выкладаў у замежных універсітэтах.

Зноскі

  1. Лев Клейн // РИА НовостиРоссия сегодня, 1941. Праверана 8 лістапада 2019.
  2. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.