Уладзімір Якаўлевіч Проп
Уладзімір Якаўлевіч Проп | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 (28) красавіка 1895[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 жніўня 1970[3][4][…] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | антраполаг, мовазнавец, пісьменнік, выкладчык універсітэта, літаратурны крытык, гісторык літаратуры, філолаг, фалькларыст |
Навуковая сфера | фалькларыстыка, этнаграфія, славістыка, руская літаратура, нямецкая літаратура, германская філалогія[d] і філалогія[5] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уладзімір (Герман Вальдэмар) Якаўлевіч Проп (руск.: Владимир Яковлевич Пропп; 16 (28) красавіка 1895 — 22 жніўня 1970) — савецкі філолаг, фалькларыст, уплывовы прадстаўнік фармалізму. Прафесар Ленінградскага ўніверсітэта. Заснавальнік параўнаўча-тыпалагічнага метада ў фалькларыстыцы, адзін са стваральнікаў сучаснай тэорыі тэксту[6]. Сучасныя структуралісты лічаць У. Я. Пропа адным са сваіх папярэднікаў[6].
Жыццё[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям’і паволжскіх немцаў. Бацька — Якаў Піліпавіч Проп (1858—1919), заможны паволжскі селянін, які нарадзіўся ў сяле Гусенбах (цяпер с. Лінёва, Валгаградскай вобл.). Маці — Анна Лізавета Фрыдрыхаўна, у дзявоцтве Бейзель (пам. 1942).
У 1914—1918 гадах вывучаў рускую і германскую філалогію на філалагічным факультэце Петраградскага ўніверсітэта. У гады 1-й сусветнай вайны добраахвотна працаваў санітарам у лазарэце, затым братам міласэрнасці.
У паслярэвалюцыйныя 1917—1929 гады сям’я Проп жыла ў сваім доме на хутары Проп[7]. За гэты час У. Я. Проп быў у бацькоўскай сядзібе некалькі разоў. У канцы 1918 года наведаў хворага бацьку, у сакавіку 1919 года прыехаў ужо на яго пахаванне, пасля чаго на пэўны час застаўся тут і працаваў на полі разам са сваімі сваякамі, потым працаваў школьным настаўнікам у Голым Карамышы за 70 км ад хутара. Затым У. Я. Проп вярнуўся ў Петраград. Летам 1923 года прыязджаў у бацькоўскую сядзібу з жонкай. 20 снежня 1929 года ў нямецкай калоніі Гусенбах Мядзведзіцкага кантона здзейснена раскулачванне. Паводле акту, складзенага ударнай брыгадай пры Гусенбахскім сельскім Савеце, маёмасць Анны Фрыдрыхаўны Проп была перададзена ў калгас імя Сталіна.[6]
З 1932 года У. Я. Проп выкладаў і вёў навуковую працу ў Ленінградскім універсітэце (ЛДУ). З 1937 года стаў дацэнтам, з 1938 — прафесар філалагічнага факультэта ЛДУ, паслядоўна на кафедрах рамана-германскай філалогіі, фальклору і, да 1969 года, рускай літаратуры; у 1963—1964 — выконваў абавязкі загадчыка кафедры.
У перыяд «барацьбы з касмапалітызмам» у 1949—1952 гадах выкладаў на кафедры этнаграфіі і антрапалогіі гістарычнага факультэта.
Быў двойчы жанаты. Ад шлюбу з Серафімай Паўлаўнай Сакаловай былі дочкі Марыя і Алена. Ад шлюбу з Лізаветай Якаўлеўнай Антыпавай (1905—1979) — сын Міхаіл (1937—2018), гідрабіёлаг, заслужаны дзеяч навукі РФ.
Пахаваны на Паўночных могілках.
Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]
- Марфалогія чароўнай казкі (1928) — найбольш важная праца Пропа. Аказала значны ўплыў на такіх навукоўцаў як Клод Леві-Строс і Ралан Барт.
- Гістарычныя карані чароўнай казкі (1946).
Зноскі
- ↑ Литераторы Санкт-Петербурга. ХХ век / под ред. О. В. Богданова
- ↑ ПроДетЛит — 2019.
- ↑ а б в Пропп Владимир Яковлевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
- ↑ Wladimir Jakowlewitsch Propp // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 9 жніўня 2023.
- ↑ а б в Бочкарёва Л. И.. Владимир Яковлевич Пропп и его любимое Линёво (руск.) (html)(недаступная спасылка). wolgadeutsche.ru (25 красавіка 2009). — «Стрежень»: научный ежегодник; - Волгоград, 2009, т. 7, с.169-185.. Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2012. Праверана 30 жніўня 2011.
- ↑ Пропп (Сейчас не существует) (руск.). Историческое, географическое и статистическое описание немецких поселений. wolgadeutsche.ru. Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2012. Праверана 30 жніўня 2011.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Vilmos Voigt: Propp, Vladimir Jakovlevič. В: Enzyklopädie des Märchens, том 10 (2002), 1435—1442.
- Serena Grazzini: Der strukturalistische Zirkel. Theorien über Mythos und Märchen bei Propp, Lévi-Strauss, Meletinskij. Wiesbaden 1999 (DUV: Literaturwissenschaft).
- Reinhard Breymayer: Vladimir Jakovlevič Propp (1895—1970) — Leben, Wirken und Bedeutsamkeit. B: Linguistica Biblica 15/16 (1972), 36-77 (67-77 Bibliographie).
- Нарадзіліся 28 красавіка
- Нарадзіліся ў 1895 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 22 жніўня
- Памерлі ў 1970 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Выкладчыкі СПбДУ
- Дактары філалагічных навук
- Выпускнікі СПбДУ
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фалькларысты Беларусі
- Літаратуразнаўцы СССР
- Літаратуразнаўцы Расіі
- Філолагі СССР
- Філолагі Расіі
- Этнографы Расіі
- Этнографы СССР
- Пахаваныя на Паўночных могілках, Санкт-Пецярбург
- Немцы Паволжа
- Даследчыкі славянскага паганства