Лонніца (Краснінскі раён)
Вёска
Лонніца
|
Лонніца[1] (руск.: Лонница) — вёска ў Краснінскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Гусінскага сельскага паселішча.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лонніца абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была пад нямецкай акупацыяй з ліпеня 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[2].
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
Адрас | Апісанне | Выява | Статус | Агульная відавая прыналежнасць |
---|---|---|---|---|
Брацкая магіла 339 воінаў Савецкай Арміі, якія загінулі ў 1941—1943 гг. у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі | Рэгіянальнага значэння |
Помнік гісторыі | ||
Дом, дзе размяшчалася дырэкцыя саўгаса «Лонніца» — аднаго з першых саўгасаў у губерні, 1918 г. | Рэгіянальнага значэння |
Помнік гісторыі | ||
Цагляны дом XIX ст. | Рэгіянальнага значэння |
Помнік горадабудаўніцтва і архітэктуры | ||
Цагляны дом XIX ст. | Рэгіянальнага значэння |
Помнік горадабудаўніцтва і архітэктуры | ||
Рэшткі вадзянога млына | Рэгіянальнага значэння |
Помнік горадабудаўніцтва і архітэктуры |
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ГКНП 13-012-2011 «Тэхнічная інструкцыя па перадачы найменняў геаграфічных аб’ектаў з рускай мовы на беларускую мову»
- ↑ Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.