Лота Энгберг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лота Энгберг
шведск.: Lotta Engberg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 5 сакавіка 1963(1963-03-05)[1][2] (61 год)
Месца нараджэння
Краіна
Муж Anders Engberg[d][4][5]
Музычная дзейнасць
Прафесіі schlager singer, тэлевядучая, піяністка, студыйны музыкант, dansband singer
Інструменты фартэпіяна і вакал[d]
Жанры шлягер[d] і dansband music[d]
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды

Q120764583? (2002)

lottaengberg.se
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ганна Шарлота «Лота» Энгберг (швед. Anna Charlotte «Lotta» Engberg, у дзявоцтве Педэрсен; нар. 5 сакавіка 1963 г. у Эверкаліксе, лен Нарботэн, Швецыя) — шведская поп-спявачка[6], а потым і паспяховая тэлевядучая ў з музычным шоу Lotta på Liseberg і гульнявога шоу Бінгалато .

Яна прадстаўляла Швецыю на конкурсе песні «Еўрабачанне-1987» разам з песняй «Boogaloo» пасля перамогі ў «Мелодыфестываліне» 1987 года . Яна таксама неаднаразова удзельнічала ў «Мелодыфестывалінах» ў 1984, 1988, 1990, 1996, 2002 і 2012 гадах.

Яна таксама была спявачкай у шэрагу утварэнняў, у тым ліку «Trioala» на ранняй стадыі, і ў дэнсбэндзе Lotta & Anders Engbergs orkester з 1989 па 1994 год, і пасля яе разводу з Андэрсам Энгбергам, у дэсбэндзе Lotta Engbergs з 1994 да 2002 года. Цяпер яна працягвае працаваць як сольная мастачка. 2 кастрычніка 1999 года Швецыя выпусціла паштовую марку з яе партрэтам. У яе таксама вялікая колькасць сумесных прац, уключаючы сумесныя альбомы з Ярлам Карлсанам у 1987 годзе, Крыстэрам Сёгрэнам і Вілі Нэльсанам, абодва ў 2012 годзе.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пад сваім дзявочым прозвішчам Лота Педэрсен дэбютавала ў тэлевізійнай праграме «Nygammalt» у 1980 годзе, калі ёй было 17. Яна таксама была сябрам а капэла хора Trioala. Пазней яна атрымала пастаяннае месца ў хоры у тэлеперадачы.[7]

Шлюб[правіць | правіць зыходнік]

Яна выйшла замуж за Андэрса Энгберга і ўзяла яго прозвішча ў сваіх запісах. Яна таксама была галоўнай вакалісткай дэнсбэнда «Lotta & Anders Engbergs orkester» да 1994 года, пакуль пара не развялася. 

На Мелодыфестываліне і Еўрабачанні[правіць | правіць зыходнік]

Яна прадстаўляла Швецыю на конкурсе песні «Еўрабачанне» 1987 года пасля перамогі на «Мелодыфестываліне» таго года з «Fyra Bugg & en Coca Cola». Песня была перайменавана ў «Boogaloo» для конкурсу «Еўрабачанне».

Шмат разоў яна таксама ўдзельнічала ў «Мелодыфестываліне», але больш не перамагала.

  • На Мелодыфестываліне 1984 яна праспявала «Sankta Cecilia» у партнёрстве з Геранам Фолькестадам, заняўшы другое месца пасля пазнейшых пераможцаў «Еўрабачання», The Herreys.
  • На Мелодыфестываліне 1988 яна праспявала «100 %» у партнёрстве з Triple & Touch, заняўшы трэцяе месца.
  • На Мелодыфестываліне 1990, яна вярнулася ў якасці сольнай выканаўцы, з песняй «En gång till», і заняла восьмае месца.
  • На Мелодыфестываліне 1996 яна ўдзельнічала з песняй «Juliette & Jonathan», заняўшы трэцяе месца.
  • На Мелодыфестываліне 2002 яна ўдзельнічала ў складзе супергурта Kikki, Bettan & Lotta, спяваючы «Vem é dé du vill ha», заняўшы трэцяе месца
  • На Мелодыфестываліне 2012 яна ўдзельнічала з Крыстэрам Сёгрэнам, спяваючы «Don’t Let Me Down», заняўшы трэцяе месца ў паўфінале, таксама заняўшы трэцяе месца ў другім шанцовым раўндзе і ледзь упусціўшы месца ў фінале. У штогадовым конкурсе перамагла Ларын, якая пазней стала пераможцам «Еўрабачання» ў Баку .

Lotta & Anders Engbergs orkester[правіць | правіць зыходнік]

Lotta & Anders Engbergs orkester быў дэнсбэндам з Скары, Швецыя, які дзейнічаў у 1989—1994 гадах, а Лота Энгберг была спявачкай. Яна стварыла калектыў у 1989 годзе са сваім былым мужам Андэрсам Энгбергам, які ўжо меў гурт са сваім імем. У 1993 годзе гурт атрымаў узнагароду Грэмі ў 1993 годзе за свой альбом Kärlek gör mig tokig . Ён дасягнуў 33-га месца ў шведскім чарце альбомаў.

Лота Энгберг пакінула гурт прыблізна на новы 1994 год, пасля разводу пары стварыла ўласны музычны дэсбэнд.

Склад
  • Лота Энгберг — вакал
  • Андэрс Энгберг — бас, саксафон, хор
  • Патрык Элерсан — гітара
  • Пітэр Аас — клавішныя, часам таксама вакал
  • Пэдра Ёхансан — клавішныя
  • Ёрген Горней — барабаны
Узнагароды

На пачатку 1994 года, дзякуючы поспеху альбома Kärlek gör mig tokig, гурт быў узнагароджаны прэміяй Грэмі як «Лепшы дэнсбэнд 1993 года».

Lotta Engbergs[правіць | правіць зыходнік]

Lotta Engbergs быў дэнсбэндам з Скары, Швецыя. Гурт быў створаны ў 1994 годзе, калі Лота Энгберг сышла з Lotta & Anders Engbergs orkester. У першыя дні гурт быў вядомы як Lotta Engbergs orkester, назва якога пазней была скарочана да Lotta Engbergs. Гурт быў расфармаваны ў 2002 годзе.

Склад
  • Лота Энгберг — вакал
  • Пітэр Аас — гітара, клавішныя, часам таксама вакал
  • Пэдра Ёхансан — музычныя клавішныя
  • Бенгт Андэрсан — барабаны
  • Пер Страндберг — бас, гітара, хоры, часам таксама вакал
  • Патрык Элерсан — гітара, бас

Kikki, Bettan & Lotta[правіць | правіць зыходнік]

Kikki, Bettan & Lotta быў шведска — нарвежскім супер трыа, актыўны ў 2001—2004 і які складаецца з Кікі Даніэльсан, Элізабэт «Бетан» Андрэасэн і Лоты Энгберг.

Тэлевізійная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Лота Энгберг таксама развіла паспяховую тэлевізійную кар’еру.

  • Яна вядзе шведскае шоу — шоу Lotta på Liseberg .
  • З 2008 па 2011 гады яна таксама вяла шведскае гульнявое шоу Bingolotto [8]

У 2014 годзе Лота Энгберг удзельнічала ў ролі знакамітасці ў «Давайце танцаваць».

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў Эверкаліксе, яна выхоўвалася ў горадзе Лакса, лен Эрэбру. Яна была замужам за Андэрсам Энгбергам, але яны развяліся ў 1994 годзе. Зараз яна жыве ў Алінгсасе са сваім новым мужам.

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Fyra Bugg & en Coca Cola (1987)
  • 100 % (1988)

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 22 ліпеня 2016.
  2. Lotta Engberg // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  3. а б Lotta redo för allsången — 2009. — ISSN 1103-9345 Праверана 21 снежня 2020.
  4. ExpressenBonnierkoncernen, 2005. Праверана 15 снежня 2020.
  5. ExpressenBonnierkoncernen, 2012. Праверана 15 снежня 2020.
  6. Discogs Архівавана 5 сакавіка 2016 года.
  7. Elisabeth Andreassen fansite — Kikki, Bettan & Lotta Архівавана 14 сакавіка 2016 года.
  8. Dalarnas Tidningar 6 January 2011 — Lotta Engberg lämnar Bingolotto Архівавана 10 студзеня 2011 года.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]