Конкурс песні Еўрабачанне 1987
Выгляд
| Конкурс песні Еўрабачанне 1987 | |
|---|---|
| Дата | |
| Фінал | 9 мая 1987 |
| Правядзенне | |
| Месца правядзення | |
| Вядучы(я) | Віктар Ласла |
| Тэлеканал гаспадароў | |
| Удзельнікі | |
| Колькасць краін | 22 |
| Вяртанне | |
| Галасаванне | |
| Сістэма галасавання | Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў ацэнкамі 1-8, 10, 12 |
| Пераможная песня | |
| Конкурс песні Еўрабачанне | |
| ◄1986 | |
Конкурс песні Еўрабачанне 1987 — 32-і конкурс песні Еўрабачанне. Прайшоў 9 мая 1987 года ў горадзе Брусель (Бельгія) у Палацы Сентэне. З-за супярэчнасцяў паміж франкамоўнай тэлекампаніяй РТБФ і галандскамоўнай БРТН давялося прымаць рашэнне аб тым, каму прадзюсаваць конкурс 1987 года. Пасля дыскусіі перавага была аддадзена РТБФ. Вяртанне Грэцыі і Італіі давяло колькасць удзельнікаў да 22 краін, што з'явілася рэкордам конкурсаў. Гран-Пры зноў атрымаў Джоні Логан з «Hold Me Now», які прадстаўляў Ірландыю і які стаў першым двухразовым пераможцам Еўрабачання. Нямецкі гурт Wind стаў адзіным удзельнікам Еўрабачання, які двойчы спыняўся за крок ад перамогі, займаючы другое месца.