Луангва
Выгляд
| Луангва | |
|---|---|
| англ. Luangwa, суахілі Luangwa | |
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | каля 770 км |
| Басейн | 145 700 км² |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | каля возера Ньяса |
| • Каардынаты | 9°42′57″ пд. ш. 30°34′20″ у. д.HGЯO |
| Вусце | рака Замбезі |
| • Месцазнаходжанне | каля горада Луангва |
| • Каардынаты | 15°37′12″ пд. ш. 30°25′16″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Замбезі |
|
|
|
| Краіна | |
|
|
|
|
|
|
Луа́нгва, Лвангва[1] (англ.: Luangwa, парт.: Rio Aruângua[2], суахілі: Luangwa) — рака ў Афрыцы, у Замбіі, левы прыток Замбезі.
Даўжыня ракі каля 770 км, плошча басейна 145,7 тыс. кв. км. Бярэ пачатак на захад ад паўночнага ўскрайку возера Н’яса, у верхнім і сярэднім цячэнні абгінае з усходу горы Мучынга. Працякае па тэрыторыі Замбіі, у нізоўях з’яўляецца памежнай ракой паміж Замбіяй і Мазамбікам. Упадае ў раку Замбезі каля гарадоў Луангва (Замбія) і Зумба[1] (Мазамбік). Луангва — адна з самых буйных рэк Паўднёвай Афрыкі і адзін з галоўных прытокаў Замбезі.
Сілкаванне пераважна дажджавое. У сезон дажджоў (з снежня па май) моцна разліваецца, у сухі сезон моцна перасыхае. Рака часткова суднаходная.
Зноскі
- 1 2 Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 78. — 671 с. с илл.
- ↑ Luangwa River // Encyclopædia Britannica (англ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 78. — 671 с. с илл. (руск.)