Лузія (выкапнёвы чалавек)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Копія чэрапа Лузіі ў Нацыянальным музеі натуральнай гісторыі ў Вашынгтоне (ЗША)
Кампьютарная рэканструкцыя знешняга выгляду Лузіі

Лузія (парт.: LuziaLuzia) — умоўная назва, якую даў біёлаг Вальтэр Алвіс Невіс  (англ.) знойдзеным у Бразіліі найстаражытным вядомым (на пачатак XXI стагоддзя) выкапням парэшткаў чалавека ў Амерыцы узростам каля 11 тысяч гадоў.

Знаходка[правіць | правіць зыходнік]

Чэрап жанчыны, узрост якога складае каля 11 тысячаў гадоў, выявіла ў 1974 годзе ў пячоры Лапа-Вермелья  (парт.) (муніцыпалітэт Лагоа-Санта штата Мінас-Жэрайс) група бразільскіх і французскіх археолагаў, якую ўзначальвала Анета Ламінг-Амперер (1917—1977). Імя Лузія было дадзена як аналаг Люсі — вядомай антрапалагічнай знаходкі 1974 года ў Танзаніі узростам 3,5 млн гадоў.

Даследаванні шкілета паказалі, што Лузія адносілася да самых першых жыхароў Паўднёвай Амерыкі. Чэрап жанчыны мае авальную форму і маленькі памер, твар з падбародкам, які выпірае наперад. Археолагі мяркуюць, што Лузіі было ад 20 да 25 гадоў, калі яна загінула ў выніку няшчаснага выпадку ці ад нападу дзікай жывёлы. Жанчына належала да групы, якая займалася паляваннем і збіральніцтвам.

Гіпотэзы[правіць | правіць зыходнік]

Пры вывучэнні краніяльнай марфалогіі Лузіі, Невеш выявіў прыкметы, уласцівыя сучасным абарыгенам Аўстраліі і жыхарам Афрыкі (пры тым, што згодна з сучасным уяўленням аб расах, негроіды і аўстралоіды генетычна вельмі далёкія адны ад другіх[1]). Разам са сваім аргентынскім калегам Эктарам Пуч’ярэлі (Héctor Pucciarelli) з Музея Ла-Платы Нэвіс сфармуляваў гіпотэзу, згодна з якой засяленне Амерыкі адбылося ў выніку двух розных хваляў паляўнічых-збіральнікаў з Азіі праз Берынгаў перашыек, які існаваў да канца апошняга абляднення. Пры гэтым гэтыя хвалі ўяўлялі сабой біялагічна і этнічна зусім розныя групы. Першыя (так званыя «абарыгены Амерыкі») перайшлі праз перашыек каля 14 тысяч гадоў таму — да іх адносілася і Лузія. Да гэтай жа групы мог адносіцца і кенэвікскі чалавек, рысы твару якога таксама адрозніваюцца ад індзейскіх. Другая група перасяленцаў, якая прыйшла ў Амерыку каля 11 тыс. гадоў таму, у расавых адносінах была больш блізкая да мангалоідаў. Ад яе паходзяць амаль усе сучасныя індзейскія народы як Паўночнай, так і Паўднёвай Амерыкі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Дробышевский С. В.. Достающее звено. Родственны ли австралийцы негроидам?. Antropogenez.ru (16 красавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2013. Праверана 11 сакавіка 2018.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Neves, Walter Alves e Luís Beethoven Pio. O povo de Luzia: em busca dos primeiros americanos. — Editora Globo, 2008. — ISBN 978-85-250-4418-1.