Лузія (выкапнёвы чалавек)


Лузія (парт.: Luzia) — умоўная назва, якую даў біёлаг Вальтэр Алвіс Невіс знойдзеным у Бразіліі найстаражытнейшым вядомым (на пачатак XXI стагоддзя) выкапням парэшткаў чалавека ў Амерыцы узростам каля 11 тысяч гадоў.
Парэшткі захоўваліся ў Нацыянальным музеі Бразіліі, пакуль не былі пашкоджаны падчас пажару. Пазней, было абвешчана, што большую частку парэшткаў удалося дастаць з-пад завала і ідэнтыфікаваць, што дазволіць будучыні аднавіць частку шкілета[1].
Знаходка
[правіць | правіць зыходнік]Чэрап жанчыны, узрост якога складае каля 11 тысяч гадоў, выявіла ў 1974 годзе ў пячоры Лапа-Вермелья (муніцыпалітэт Лагоа-Санта штата Мінас-Жэрайс) група бразільскіх і французскіх археолагаў, якую ўзначальвала Анета Ламінг-Амперер (1917—1977). Імя Лузія было дадзена як аналаг Люсі — вядомай антрапалагічнай знаходкі 1974 года ў Танзаніі узростам 3,5 млн гадоў.
Даследаванні шкілета паказалі, што Лузія адносілася да самых першых жыхароў Паўднёвай Амерыкі. Чэрап жанчыны мае авальную форму і маленькі памер, твар з падбародкам, які выпірае наперад. Археолагі мяркуюць, што Лузіі было ад 20 да 25 гадоў, калі яна загінула ў выніку няшчаснага выпадку ці ад нападу дзікай жывёлы. Жанчына належала да групы, якая займалася паляваннем і збіральніцтвам.
Гіпотэзы
[правіць | правіць зыходнік]Пры вывучэнні краніяльнай марфалогіі Лузіі, Невіс выявіў прыкметы, уласцівыя сучасным абарыгенам Аўстраліі і жыхарам Афрыкі (пры тым, што згодна з сучасным уяўленням аб расах, негроіды і аўстралоіды генетычна вельмі далёкія адны ад другіх[2]). Разам са сваім аргенцінскім калегам Эктарам Пуч’ярэлі (Héctor Pucciarelli) з Музея Ла-Платы Нэвіс сфармуляваў гіпотэзу, згодна з якой засяленне Амерыкі адбылося ў выніку двух розных хваляў перасялення паляўнічых-збіральнікаў з Азіі праз Берынгаў мост, які існаваў да канца апошняга абледзянення. Пры гэтым гэтыя хвалі перасяленцаў былі зусім рознымі як біялагічна, так і этнічна. Першыя (так званыя «абарыгены Амерыкі») перайшлі праз мост каля 14 тысяч гадоў таму — да іх адносілася і Лузія. Да гэтай жа групы мог адносіцца і кенэвікскі чалавек, рысы твару якога таксама адрозніваюцца ад індзейскіх. Другая група перасяленцаў, якая прыйшла ў Амерыку каля 11 тыс. гадоў таму, у расавых адносінах была больш блізкая да мангалоідаў. Ад яе паходзяць амаль усе сучасныя індзейскія народы як Паўночнай, так і Паўднёвай Амерыкі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Brazil museum fire: Prized 'Luzia' fossil skull recovered (англ.). www.bbc.com (20 кастрычніка 2018). Праверана 11 снежня 2025.
- ↑ Дробышевский С. В.. Достающее звено. Родственны ли австралийцы негроидам?. Antropogenez.ru (26 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2013. Праверана 11 сакавіка 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Neves, Walter Alves e Luís Beethoven Pio. O povo de Luzia: em busca dos primeiros americanos. — Editora Globo, 2008. — ISBN 978-85-250-4418-1.