Перайсці да зместу

Лукаш Копаць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Лукаш Васілевіч Копаць)
Лукаш Васілевіч Копаць
Герб «Роля»
Герб «Роля»
8-ы Кашталян берасцейскі
1615 — 1621
Папярэднік Іван Мялешка
Пераемнік Міхал Ніцыфар Дольскі

Нараджэнне XVI стагоддзе
Смерць 1621(1621)
Род Копці
Бацька Васіль Копаць
Маці Палонія Валовіч
Жонка Кацярына Фірлей
Дзеці Аляксандр
Грамадзянства

Лукаш Васілевіч Копаць (? — 1621) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Берасцейскі падкаморы з 1612, кашталян з 1615.

Паходзіў з роду Копцяў, сын Васіля Копця і Палоніі Валовіч, дачкі смаленскага ваяводы Рыгора Валовіча. Меў братоў Філона, лідскага земскага маршалка, і Васіля, кашталяна новагародскага.

Ажаніўся 14 лютага 1610 года з Кацярынай Фірлей, дачкой кракаўскага ваяводы Мікалая Фірлея. Меў сына Аляксандра, кашталяна берасцейскага.