Васіль Васілевіч Копаць
Jump to navigation
Jump to search
Васіль Васілевіч Копаць | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Герб «Роля» | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Самуэль Валовіч | ||||||
Пераемнік | Ян Рудаміна-Дусяцкі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1575 | ||||||
Смерць | люты 1636 | ||||||
Род | Копці | ||||||
Бацька | Васіль Копаць | ||||||
Маці | Палонія Валовіч | ||||||
Жонка |
1) Алена Дольская 2) Барбара Хадкевіч |
||||||
Дзеці |
ад другога шлюбу: Ян Караль, Ганна Барбара |
Васіль Васілевіч Копаць (1575 — люты 1636) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Берасцейскі падкаморы з 1615, кашталян новагародскі з 1626. Таксама староста ожскі і пераломскі з 1619.
Сям'я[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў з роду Копцяў, сын Васіля Копця і Палоніі Валовіч, дачкі смаленскага ваяводы Рыгора Валовіча. Меў братоў Лукаша, кашталяна берасцейскага, і Філона, лідскага земскага маршалка.
Ажаніўся спачатку з Аленай Дольскай, дачкой кашталяна берасцейскага Міхала Ніцыфара Дольскага, але яна памерла 24 верасня 1617 года, дзяцей з ёй не меў. Другі шлюб узяў з Барбарай Хадкевіч, дачкой кашталяна віленскага Гераніма Хадкевіча. З ёй меў сына Яна Караля і дачку Ганну Барбару, якая выйшла за вялікага літоўскага гетмана Паўла Яна Сапегу.
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- Пазднякоў В. Копці // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 133. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.