Лукаш Мікалаевіч Дзекуць-Малей
Лукаш Мікалаевіч Дзекуць-Малей | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1 кастрычніка 1888 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 студзеня 1955 (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, рэлігійны дзеяч |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лукаш (Лука) Мікалаевіч Дзекуць-Малей (1 кастрычніка 1888, Слонімскі павет Гродзенскай губерні — 20 студзеня 1955) — пратэстанцкі прапаведнік, рэлігійны дзеяч, перакладчык, выдавец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]3 1910 член баптысцкай царквы. На працягу двух гадоў наведваў рэлігійныя курсы ў Пецярбургу.
У 1918 у якасці камісара крэйза Крынкі—Лунна (раён на акупіраванай тэрыторыі Беларусі і Літвы) арганізоўваў валасныя камітэты і міліцыю з мэтай абароны ад польскіх легіянераў. Удзельнік Гродзенскага беларускага сялянскага з'езда (1918), на якім абраны ў Гродзенскую павятовую раду і Аргкамітэт па скліканні Краёвага Беларускага з'езда Гродзеншчыны. 13.2.1919 арыштаваны польскімі ўладамі за выступленні ад імя Літоўскай дзяржавы; выпушчаны. Удзельнічаў у стварэнні «Грамады беларускай моладзі ў Горадні», акцёр яе драматычнай секцыі. Летам 1919 ўзначаліў Гродзенскую цэнтральную беларускую вучыцельскую раду. Скончыў Віленскія беларускія настаўніцкія курсы (1919). У пач. 1920 адзін з кіраўнікоў Беларускага нацыянальнага камітэта і старшыня Беларускай школьнай рады ў Гродне, уваходзіў у склад прэзідыума Беларускай цэнтральнай школьнай рады. У ліпені—верасні 1920 камісар сацыяльнага забеспячэння Гродзенскага рэўкама, потым баптысцкі прапаведнік у Брэсце.
У 1920—24 пераклаў 17 рэлігійных брашур з польскай і рускай моў на беларускую. Разам з А. Луцкевічам пераклаў і выдаў «Новы Запавет і Псальмы» (Хельсінкі, 1931). Перад ІІ сусветнай вайной прапагандаваў ідэі баптысцкай абшчыны на тэрыторыі Заходняй Беларусі, асабліва сярод навучэнцаў гімназій Брэста, Вільні, Маладзечна, Навагрудка і інш., апекаваў бедных навучэнцаў. Рэдагаваў «Беларускую балонку» ў баптысцкім часопісе «Маяк». Займаўся дабрачыннай дзейнасцю. Арыштаваны 19.6.1941 у Брэсце савецкімі органамі бяспекі.
У час вайны прэсвітар беларускіх баптыстаў на акупіраванай тэрыторыі. У 1942 ў Мінску выдаў малітоўнік на беларускай мове. У чэрвені 1944 удзельнічаў у ІІ Усебеларускім кангрэсе. У канцы вайны пакінуў Беларусь, з 1945 у Германіі, з 1946 у Польшчы — на Беласточчыне, з 2-й паловы 1940-х жыў у Гданьску, дзе быў акруговым прэсвітарам баптысцкай царквы. Памёр у Гданьску[1].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Алена Глагоўская, «…Хоць бы і памёр, жыць будзе». Пра Лукаша Дзекуць-Малея (1888—1955) Пратэстанцкая Царква і Беларускі Нацыянальны Рух
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Picarda J. The haevenly fire: A study of the origins of the Byelorussian New Testament and Psalms // Божым шляхам. 1975, № 1—2.
- Луцкевіч А. Дзённік // Полымя. 1991, № 4—5.
- Аўсяная М., Ляхоўскі У. Дзекуць-Малей // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны / Аўтар-укладальнік: Ю. Гарбінскі. — Мн.-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. ISBN 985-6318-65-3
- Календарыюм // «Czasopis» № 10/2003.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.