Беларуская цэнтральная школьная рада

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Беларуская цэнтральная школьная рада. Існавала ў 1920 г. у Мінску.

Створана ва ўмовах акупацыі Беларусі польскімі войскамі на базе Беларускіх школьных рад Меншчыны, Віленшчыны і Гарадзеншчыны. Узначальвала работу па адкрыцці беларускіх ўкол. Старшыня С. А. Рак-Міхайлоўскі, намеснікі: А. А. Смоліч, В. Л. Іваноўскі; члены прэзідыума: Я. Станкевіч (Вільня), Л. М. Дзекуць-Малей. Інструктары рады займаліся культурна-асветнай дзейнасцю на месцах, стваралі беларускія гурткі, распаўсюджвалі літаратуру. Беларускія школьныя рады ствараліся таксама ў паветах і валасцях, у іх склад выбіраліся настаўнікі, бацькі вучняў. процідзейнічала палітыцы паланізацыі беларусаў, якую праводзілі польскія ўлады.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Первачук, Г. А. Беларуская цэнтральная школьная рада / Г. А. Первачук // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 1: А—Беліца. — Мн.: БелЭн, 1993. — 495 с. — С. 420. — ISBN 5-85700-074-2.