Лукаўска-Ратнаўскі горст
Лукаўска-Ратнаўскі горст, Ратнаўскі выступ — вялікая тэктанічная структура, размешчаная на тэрыторыі Беларусі, Украіны і Польшчы.
Абмяжоўвае з поўдня Падляска-Брэсцкую ўпадзіну і Палескую седлавіну. Распасціраецца з захаду на ўсход больш чым на 350 км, шырыня ад 10 да 40 км. З поўначы і поўдня горст абмежаваны субшыротнымі разломамі. Разбіты на асобныя блокі. Паверхня фундамента ў межах блокаў манаклінальна апускаецца або ўтварае брахіантыклінальныя структуры і залягае на розных гіпсаметрычных узроўнях — ад 0,1 да −1,6 км. Платформавы чахол складзены з верхнепратэразойскіх, мезазойска-кайназойскіх адкладаў.
Асноўную ролю ў фарміраванні Лукаўска-Ратнаўскага горста адыгралі дыз’юнктыўныя дыслакацыі (разломы субшыротнага распасцірання) герцынскага этапа развіцця, якія вызначылі межы горста.
Цэнтральнай частцы Лукаўска-Ратнаўскага горста адпавядае Маларыцкая раўніна.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Зінавенка Г. У. Лукаўска-Ратнаўскі горст // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.